Вайна44

Расія пачала ставіць антыдронавыя «мангалы» на падводныя лодкі Чарнаморскага флоту

Украінскія ўдары дронамі становяцца ўсё больш эфектыўнымі, і расійскім узброеным сілам даводзіцца абараняць тэхніку ўжо не толькі на перадавой і акупаваных тэрыторыях. Паводле даных брытанскай вайсковай разведкі, кратамі ад дронаў сталі закрываць падводныя лодкі на вайскова-марской базе ў Новарасійску, піша The Moscow Times.

Расійская падводная лодка класа Kilo (па класіфікацыі НАТА). Фота: Kremlin.ru

Украіна сваімі марскімі безэкіпажнымі катарамі фактычна выгнала Чарнаморскі флот Расіі з Крыма. Яго базай цяпер стаў Новарасійск, дзе, як сведчыць праведзены Міністэрствам абароны Вялікабрытаніі аналіз спадарожнікавых здымкаў, баявыя рубкі трох падводных лодак цяпер закрытыя антыдронавымі сеткамі. Здымкі былі зробленыя ў перыяд з 6 па 9 чэрвеня.

На адным са здымкаў ад 9 чэрвеня, які 2 ліпеня размясціла Мінабароны Вялікабрытаніі, бачныя дзве падводныя лодкі з сеткамі. У каментарыі разведчыкаў ведамства гаворыцца, што «амаль дакладна» аналагічную абарону неўзабаве атрымае і чацвёртая падводная лодка, якая знаходзіцца на базе. Такія сеткі ў расійскай арміі называюць «мангаламі»; іх ставяць для абароны ад дронаў, якія палююць за баявой тэхнікай, што знаходзіцца за лініяй фронту.

Міністэрства абароны Вялікабрытаніі

Падводныя лодкі класа Kilo (па класіфікацыі НАТА), пра якія пішуць брытанцы, — гэта дызель-электрычныя падводныя лодкі праекта 877 «Палтус» і ўдасканаленай версіі праекта 636 «Варшавянка». Яны з’яўляюцца аднымі з самых ціхіх няатамных субмарын у свеце, маюць 6 тарпедных апаратаў, здольныя запускаць крылатыя ракеты «Калібр-ПЛ», несці міннае ўзбраенне і пераносныя зенітныя комплексы.

У каментары Мінабароны Вялікабрытаніі ўдакладняецца:

«Гэтыя дзеянні практычна дакладна робяцца ў якасці папераджальнай меры ў адказ на ўсё большую здольнасць Украіны паражаць з дапамогай БПЛА цэлі, якія знаходзяцца на аддаленасці ад лініі фронту».

Базу ў Новарасійску Украіна раней таксама атакавала, у асноўным з дапамогай марскіх дронаў. Каб супрацьстаяць ім, маракі паставілі ў вадзе загароды. «Мангалы» ж, прызначаныя для абароны ад пагроз з паветра, сведчаць пра тое, што цяпер у Чарнаморскім флоце баяцца і налётаў БПЛА.

Пасля таго як УСУ ўзарвалі падчас паветранай атакі Маскоўскі НПЗ у Капотні, каля яго з’явіўся відавочна зняты з фронту зенітна-ракетны комплекс «Панцыр». Ён таксама быў абаронены «мангалам».

Каментары4

  • Юрась Зянковіч
    03.07.2026
    Да ведама Нашай Нівы: па стане на пачатак 2022 году ў склад Чарнаморскага флота РФ уваходзіла 1 (адна) падводная лодка. І здаецца яе ўжо патапілі. Больш падводных лодак там няма, бо ім няма адкуль узяцца: Турцыя закрыла пралівы для баявых караблёў бакоў канфлікту.

    Так што публікацыя ў Moscow Times -- гэта ўвачавідная "шляпа".
  • Калі што
    04.07.2026
    Юрась Зянковіч, Зараз сярэдзіна 2026 і некалькі карыт недзе каля берагу, можа новых, плаваюць. З мангалам.
  • bosed
    04.07.2026
    Теперь барбекю по флотски станет
    готовить гораздо приятнее и быстрее :D

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць