Грамадства55

Беларус, якога падазраюць у Францыі ў шпіянажы, паспрабаваў патлумачыць, што рабіў каля завода дронаў

55‑секунднае відэа ён адправіў свайму сыну, які вучыцца ў Расіі.

На заводзе Delair. Скрыншот відэа: BFMBusiness / YouTube

У Францыі па падазрэнні ў шпіянажы за заводам дронаў Delair каля Тулузы затрымалі 47‑гадовага беларуса. Ён фігуруе ў справе як М.А., паведамляе Le Monde з спасылкай на матэрыялы справы. Вось што стала вядома з тых матэрыялаў.

Паводле слоў мужчыны падчас следства, 3 чэрвеня ён апынуўся ў прамысловай зоне камуны Лабеж на паўднёвы ўсход ад Тулузы выпадкова — шукаў аўтамайстэрню, каб адрамантаваць прабітую шыну. Менавіта так ён нібыта і трапіў да завода Delair, які спецыялізуецца на вытворчасці дронаў, у тым ліку для французскай і ўкраінскай армій. Убачыўшы выпрабаванні дронаў у палёце звонку тэрыторыі прадпрыемства, беларус, паводле ўласнага прызнання, быў уражаны і захацеў зафіксаваць гэты момант на відэа, каб падзяліцца ім з сынам.

Менавіта гэтае 55‑секунднае відэа і стала галоўнай улікай для следства: яно было адпраўлена на расійскі нумар тэлефона, які належыць сыну затрыманага — студэнту каля 20 гадоў, які вучыцца ў Расіі.

Мужчына настойвае, што сын застаецца адзіным чалавекам, каму ён паказваў гэтыя кадры.

Калі тэхнікі Delair заўважылі, што мужчына здымае, і папрасілі яго сысці, ён, паводле ўласных слоў, спакойна падпарадкаваўся і не спрабаваў уцячы — бо не лічыў, што зрабіў нешта незаконнае. Нейкі час ён заставаўся ў сваім аўтамабілі непадалёк, а потым паехаў абедаць у рэстаран на выхадзе з прамысловай зоны, дзе яго і затрымалі.

Перад гэтым, 1 чэрвеня, некалькі чалавек кінулі ў будынак завода некалькі кактэйляў Молатава, якія не выбухнулі.

У Францыі беларус зарабляў перапродажам аўто. Ён нарадзіўся ў 1978 годзе, мае двух дзяцей — адно жыве ў Беларусі, другое вучыцца ў Расіі. Афіцыйна ён пражывае ў Іспаніі, аднак ужо каля года перамяшчаецца па розных краінах Еўропы, што дадаткова прыцягвае ўвагу следчых, якія дапускаюць, што падобныя «паслугі» ён мог аказваць і ў іншых дзяржавах ЕС.

Адвакат беларуса настойвае, што справа значна складанейшая, чым яе падае пракуратура, і патрабуе дадатковых праверак. 

Каментары5

  • Ну
    03.07.2026
    Эксперт з канапы, калі ў таго беларуса такое ж тлумачэнне (тыпу, "а што такога"), то ў яго ёсць добрыя шанцы незапланавана затрымацца ў Францыі не нейкі тэрмін. І гэта будзе правільна.
  • Эксперт з канапы
    03.07.2026
    Ну, каб пасадзіць кагосьці ў турму, трэба мець для гэтага ня толькі свае здагадкі і канспіралягічныя тэорыі, але і заканадаўчыя аргумэнты. Ці парушыў ён нейкі закон? Калі, напрыклад, ёсьць закон ня фоткаць вайсковую тэхніку, то ладна. Чамусьці, калі ў Беларусі людзей за фоткі расейскіх калён арыштоўвалі, усе абураліся: "Як так, ну сфоткалі вайсковую тэхніку на дарозе, у адкрытай грамадскай прасторы, які закон парушылі?". Ці нават не расейскіх калён у 2022, у вось цяпер за фоткі БПЛА над гомельскай вобласьцю. У тут такая ж сітуацыя, толькі ў Францыі — і вы рукамі пляскаеце ад таго, што суайчыньніка ў турму саджаюць. У небе над горадам ляціць беспілотнік — у цябе ня вынікне думка: "О, ніфіга сабе, дай сфоткаю"? Нават калі ён знаходзіўся каля заводу, і што? Зноў жа, споттэры, якія стаяць пад аэрапортам (і ўсе пра іх ведаюць) і фоткаюць самалёты — тэрарысты? У тым ліку вайсковыя самалёты фоткаюць і выкладваюць на адпаведныя сайты (і ўсе пра гэта ведаюць і дазваляюць). А тут мужыка схапілі толькі за тое, што ён беларус, а значыць шпіён. Альбо хай зробяць адпаведны закон, які забараняе фоткаць тэхніку, альбо хай зробяць No Camera зону вакол такіх аб'ектаў і развесяць шыльды, якія гэтую зону пазначаюць. А проста называць шпіёнам і саджаць у турму мужыка, які нікуды не пралазіў, нічога не парушаў, а проста зьняў на тэлефон дрон над горадам — ня можна!
  • Эксперт з канапы
    03.07.2026
    Ну, трэба быць ёлупням, каб у сучасным сьвеце спадзявацца на тое, што нешта, што знаходзіцца на адкрытай прасторы, можа заставацца ў тайне. Тэлефон з камерай ёсьць у кожнага, інтэрнэт дазваляе пераслаць відэа адразу ж на іншы канец сьвету. Хаціце, каб ваш ультрасакрэтны беспілотнік ніхто не ўбачыў, не запускайце яго, бл*ць днём у горадзе. Едзьце на вялікі агароджаны палігон і тэстуйце там. Хаціце, каб ніхто не даведаўся, што вырабляецца на вашым заводзе, хаця б забараніце афіцыйна яго фоткаць, а лепш падбайце пра высокі бятонны плот, а яшчэ лепш будуйце яго пад зямлёй, бо спадарожнікавыя здымкі высокай раздзяляльнасьці пры неабходнасьці робяцца ў любы час пры добрым надвор'і. Няма сёньня ананімнасьці ні для звычайных людзей, ні для дзяржаўных таямніц, прачніцеся. І, арыштаваўшы зяваку, які, нічога не парушыўшы, сфоткаў самалётык, можаце пахваліцца перад начальствам за "контрвыведку" і барацьбу са "шпіянажам", але рэальную праблему гэта ніяк ня вырашыць. Гэта як ад холада закрываць фортачку пры там, што ў цябе няма сьценаў

Цяпер чытаюць

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей16

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўсё часцей выкарыстоўвае рэактыўныя дроны, каб Украіна траціла ракеты для СПА3

Выпісалі з бальніцы трэнера, чыя жонка загінула пры пападанні дрона ў аўтобус у Бранскай вобласці ў чэрвені2

Ціханоўская: Заклікаю вас, не ездзіце ў Расію15

Вальфовіч назваў выбух дрона каля аўтобуса выпадковым, але позна. Прапаганда паспела знайсці вінаватых і абліць увесь свет дзярмом9

«Я была ў шоку ад радасці і шчасця». Беларуска 15 гадоў шукала італьянскую сям’ю, у якой жыла дзіцём пасля Чарнобыля1

Навукоўцы выпусцілі ў беларускую прыроду першую партыю спецыяльна выгадаваных рэдкіх змей3

Трох пацярпелых у выніку інцыдэнту з аўтобусам на Браншчыне адпусцілі з бальніцы дахаты

Расіяне сталі масава шукаць прысадкі для паляпшэння якасці бензіну7

Вальфовіч пра выбух дрона каля беларускага аўтобуса: «Гэта была чыстая выпадковасць»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей16

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць