Грамадства88

Лепельская суддзя Кручыніна, якая рэпрэсавала медыкаў, пастара, ратавальнікаў, звольнілася па ўласным жаданні

Канвеер палітычных судоў пакінула лепельская суддзя Ірына Кручыніна, былая настаўніца беларускай мовы. У Лепелі, а перад тым у Чашніках, яна разглядала палітычна матываваныя адміністрацыйныя справы. Сыходзіць жанчына па ўласным жаданні. У чым прычына — невядома.

Стала вядома, што з пасады суддзі Лепельскага раёна па ўласным жаданні сышла Ірына Кручыніна — адна з мясцовых суддзяў, датычных да масавых рэпрэсій. Яна актыўна карала беларусаў па надуманых «экстрэмісцкіх» артыкулах. І, як расказвала ў мясцовай прэсе, была перакананая, што ўсё робіць правільна.

Менавіта яна адпраўляла на «суткі» новалукомльскага пастара, карала і медыкаў Новалукомльскай ЦРБ і вайсковага фельчара.

Яшчэ вясной 2025 года ў інтэрв'ю мясцовай раённай дзяржгазеце Кручыніна адкрыта хвалілася сваёй працай. На пытанне журналістаў, ці не хацела яна калі-небудзь сысці з прафесіі з-за цяжкіх працэсаў, яна заявіла, што ні разу не сумнявалася ў вынесеных прысудах і заўсёды была перакананая, што «знаходзіцца на сваім месцы і ўсё робіць правільна».

Да таго як стаць часткай судовай сістэмы — спачатку ў Чашніцкім, а пасля ў Лепельскім раёне — Кручыніна працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, аднак пасля перакваліфікавалася ў юрыста. Сама яна расказвала мясцовай прэсе, што вельмі любіць раманы Івана Шамякіна і чытае яго «толькі на беларускай мове».

Каментары8

  • Ёсік
    23.06.2026
    Яна ж звольнілася, і яе не адправілі за краты за мінулую працу. Покуль ёсьць ва ўладзе лукашэнка, ім ня трэба хвалявацца за сваё жыцьцё і сваю будучыню. Навіна, каб цвяліць тых, хто ад яе пацярпеў.
  • да горшага
    23.06.2026
    [Рэд. выдалена]
  • кісё
    23.06.2026
    Ёсік, больш за тое - судзі маюць права ў паліклініцы абслугоўвала па-за чаргой. вядома ж гэта не ўсе іхныя плюшкі

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу54

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Тэхнічка так эмацыйна звольнілася са смалявіцкай гімназіі, што чыноўнікі паехалі туды з рэйдам8

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы: колькі каштуюць?

Сярэдні заробак вырас да трох тысяч рублёў7

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром33

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?4

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу54

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць