Здарэнні33

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok

Нібыта шмат дэструктыўнай інфармацыі.

Следчы камітэт заявіў, што «ва ўмовах росту колькасці выпадкаў распаўсюджвання дэструктыўнай інфармацыі следчыя ўзмацняюць маніторынг і аператыўнае рэагаванне на публікацыі і каментарыі, асабліва ў Threads і TikTok, з наступнай прававой ацэнкай дзеянняў аўтараў».

Паведамляецца, што асаблівая ўвага будзе надавацца матэрыялам, якія змяшчаюць:

  • дэзынфармацыю насельніцтва;
  • распальванне сацыяльнай варожасці;
  • загадзя ілжывыя паведамленні пра небяспеку;
  • рэабілітацыю нацызму.

Маўляў, устаноўлены факты, калі «асобныя асобы з мэтай павелічэння ахопу сваіх публікацый і прыцягнення аўдыторыі на акаўнт наўмысна распаўсюджваюць інфармацыю, якая не адпавядае рэчаіснасці, пра нібыта здзейсненае кімсьці злачынства, выдаюць сябе за ахвяру або сведку злачынства».

СК заяўляе, што ёсць выпадкі, калі ў аснове такіх публікацый ляжыць выдуманая гісторыя, таму такім фактам таксама будзе давацца прававая ацэнка.

Каментары3

  • цыкада
    11.06.2026
    главное не выйти на самих себя
  • Ёсік
    11.06.2026
    З генацыдам скончылі, зараз за сацсеткі бяруцца. Справай сапраўднай займайцеся, якая ў вашых інструкцыях прапісана - разьбірайцеся з карнікамі, якія са жніўня 2020 не могуць спыніцца, катуюць грамадзян Беларусі. Што следчыя, што пракуратура, ужо забыліся, чым павінны займацца.
  • .
    11.06.2026
    Патрэбны інструкцыі для грамадзян, якія пажадаюць застацца ананімнымі ў Threads і TikTok.

    Бо машына рэпрэсій не спыніцца, калі дапрацуе стары "кампрамат", набраны ў Telegram.
    Ужо расце новае пакаленне "не бітых" карыстальнікаў сацсетак, з наіўнасцю "а каму я патрэбны?"
    З аднаго боку, масавасць вяртае публічнасць у нармальны бок - нават улады ізноў вымушаны рэагаваць на сацсеткі. З другога, ў гэтай сістэме многія заплацяць за галоснасць сваім лёсам.

    Або будзе як з Telegram: спачатку людзі пішуць уласныя імёны і прозвішчы ў Threads і TikTok, а пасля скажуць, што яны таксама былі ФСБ-ныя.
    Пры гэтым рызыкі і з боку сацсетак існуюць: кітайцы, а ў апошнія гады і амерыканцы ўвогуле не прыхільнікі каштоўнасцей прыватнасці.

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну33

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць