Свет33

Буданаў: Зяленскі даручыў як мага хутчэй завяршыць вайну, пажадана да зімы

Спыненне вайны ў найкарацейшыя тэрміны з’яўляецца прамым даручэннем прэзідэнта Украіны, і заканчэнне баявых дзеянняў да зімы — гэта рэалістычная мэта. Пра гэта заявіў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыла Буданаў, паведамляе РБК-Украіна.

Кірыла Буданаў

Спыненне вайны ў найкарацейшыя тэрміны з’яўляецца прамым даручэннем прэзідэнта Украіны. І заканчэнне баявых дзеянняў да зімы — рэалістычная мэта. Пра гэта заявіў Кірыла Буданаў на міжнародным форуме «Архітэктура бяспекі».

«Я пацвярджаю, гэта насамрэч яго намаганне — як мага хутчэй, пажадана да зімы спыніць баявыя дзеянні. І я як кіраўнік Офіса прэзідэнта дакладна буду рабіць усё для таго, каб дасягнуць мэты, якую паставіў прэзідэнт. На мой погляд, яна абсалютна правільная, своечасовая і прадуманая», — сказаў Буданаў.

На ўдакладняльнае пытанне журналістаў пра тое, ці рэалістычная такая мэта, Буданаў адказаў сцвярджальна: «Рэалістычная».

Паводле яго слоў, Украіна валодае дастатковымі магчымасцямі для таго, каб паспрабаваць рэалізаваць гэты план на практыцы.

«І калі Расія адмовіцца па фінале — так таксама можа быць, не забывайце. Аднак зараз ёсць рэальныя прыкметы таго, што падмурак для спынення баявых дзеянняў ужо існуе», — падкрэсліў ён.

На мінулым тыдні пасля сустрэчы Уладзіміра Зяленскага з фракцыяй «Слуга народа» стала вядома, што Украіна чакае завяршэння баявых дзеянняў да лістапада. Як тлумачыла крыніца РБК-Украіна, гэта звязана з выбарчымі працэсамі ў ЗША.

Каментары3

  • Indrid Cold
    01.06.2026
    Цікава разводзяць рускіх на наступ да канца восені ;)
  • Няхай будзе так
    02.06.2026
    Дай жа Божа Украіне міру й дабрабыту, якіх яна справядліва заслугоўвае пасьля столькіх гадоў
    несправакаванае замежнай агрэсіі. Яна змагалася й змагаецца годна.
  • Прапагандысцкая дыхатамія
    02.06.2026
    Зяленскі даручыў як мага хутчэй узяць межы-1991, пажадана да зімы? Ці будзе капітуляваць і здаваць тэрыторыі Расеі?
    Нагадаю, што любыя “спынімся на мяжы судатыкнення” тэлемарафон і хор правільных ботаў называлі крамлёўскімі наратывамі.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць