Грамадства33

Дарадца Наўседы: На фоне абвінавачванняў Расіі ў бок Літвы магчымыя правакацыі

На фоне абвінавачанняў Расіі ў адрас Літвы ў тым, што яна нібыта прадастаўляе паветраную прастору для налётаў украінскіх дронаў, супраць краіны магчымыя вельмі сур’ёзныя правакацыі, заявіў дарадца прэзідэнта па пытаннях нацыянальнай бяспекі Дэйвідас Матулёніс, паведамляе LRT.

Самі абвінавачанні дарадца назваў абсурднымі.

«Гэта абсурд, і ў такой абстаноўцы супраць нас магчымыя вельмі сур’ёзныя правакацыі», — заявіў Дэйвідас Матулёніс у аўторак у эфіры Žinių radijas.

Ён не ўдакладніў, што менавіта мае на ўвазе, аднак падкрэсліў, што гаворка ідзе не толькі пра прапаганду ў расійскай публічнай прасторы, але і пра дзейнасць спецслужбаў краіны.

«Я не хацеў бы ўдавацца ў дэталі, паколькі гэта непублічная інфармацыя, але сітуацыя істотна абвастрылася. Паводле нашай ацэнкі, гэта былі не толькі пытанні расійскай прапаганды. Усё ішло значна глыбей — з боку адпаведных расійскіх структур», — сказаў дарадца прэзідэнта.

Такім чынам чыноўнік адказаў на просьбу падрабязней пракаментаваць папярэджанне прэзідэнта Літвы Наўседы «ваюючым краінам Еўропы» не выкарыстоўваць тэрыторыю Літвы для налётаў беспілотнікаў.

На мінулым тыдні Гітанас Наўседа заявіў, што гэта было б грубым парушэннем суверэнітэту і міжнароднага права.

Паводле Матулёніса, гэтае пасланне ў першую чаргу было адрасавана Расіі, бо відаць, што яна ўсё мацней разганяе гэтую тэму.

«Мы павінны былі вельмі выразна сказаць, што абараняем свой суверэнітэт, сваю тэрыторыю і не ўдзельнічаем непасрэдна ў ваенных дзеяннях, хаця аказвалі і будзем аказваць падтрымку Украіне», — падкрэсліў дарадца.

На фоне таго, што ў апошнія месяцы ў паветранай прасторы краін Балтыі ўсё часцей фіксуецца рух украінскіх дронаў, Масква абвінавачвае іх у прадастаўленні паветранай прасторы для атак беспілотнікаў на расійскую энергетычную і ваенную інфраструктуру.

У апошнія тыдні расійскія СМІ таксама спекулююць на тэму таго, што нібыта з-за дазволу краін Балтыі выкарыстоўваць іх паветраную прастору ўкраінскімі дронамі ўзнікае пагроза бяспецы Калінінградскай вобласці.

Патрапіць туды з Украіны было б немагчыма без перасячэння мяжы Польшчы або Літвы.

Прадстаўнікі краін Балтыі і іншыя чыноўнікі NATO сцвярджаюць, што ўкраінскія дроны трапілі ў краіны Балтыі пасля таго, як Расія сродкамі радыёэлектроннай барацьбы адхіліла іх ад курсу.

Каментары3

  • Мда
    19.05.2026
    Пусть дарадца объяснит происхождение дрона, упавшего в Варене.
  • Цікаем, хлопцы!
    19.05.2026
    Гэтыя правакацыі ўжо пачаліся: Балкунец і Цапкала зацкавалі эўрадэпутата Мажуліса за нецкія 200 тысяч на беларускую справу!
  • Бубубу
    19.05.2026
    Рыхтуемся да тэрміновага адбыцця нямецкага кантынгенту ў Літве на вучэнні ў Антарктыду.

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі20

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі15

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі20

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць