Вайна11

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў

«У цэлым фронт трымаецца», — кажа прэзідэнт Украіны.

Diego Herrera Carcedo/Anadolu via Getty Images

Сітуацыя на фронце застаецца складанай, аднак, паводле высноў брытанскай разведкі, для Украіны яна з’яўляецца найлепшай за апошнія 10 месяцаў. Пра гэта заявіў Уладзімір Зяленскі падчас размовы з журналістамі, піша «Укрінфарм».

«У сераду быў даклад маёй разведкі і аналіз брытанскай разведкі. Я атрымаў бачанне МІ-6 адносна сітуацыі на фронце, а менавіта — зараз найлепшая для Украіны сітуацыя за апошнія 10 месяцаў. Гэта іх выснова, і ўсе партнёры гэта бачаць. З улікам акупацыі нашых тэрыторый і дэакупацыі нашых тэрыторый, цяпер мы ў невялікім плюсе — вызвалілі каля 20 квадратных кіламетраў. У цэлым фронт трымаецца. Таму выснова брытанскай разведкі такая — сітуацыя складаная, але найлепшая за апошнія 10 месяцаў. Гэта справядлівая выснова. Я ўдзячны ўсім нашым падраздзяленням, якія гэта забяспечваюць», — сказаў Зяленскі.

Зяленскі таксама адзначыў, што рэгулярна атрымлівае даклады ад галоўнакамандуючага УСУ. У прыватнасці, апошнім часам расійскія войскі актывізавалі штурмы, карыстаючыся туманам. Ён заўважыў, што расійцы разумеюць, што будзе больш светлых дзён, больш сонца, і гэта зменшыць іх магчымасці быць непрыкметнымі, таму калі ёсць туман, яны групамі спрабуюць інфільтравацца.

УСУ фіксуюць назапашванне сіл ворага на Пакроўскім і Гуляйпольскім напрамках

Каментары1

  • Привет британской разведке
    03.04.2026
    От британских ученых

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць