Здароўе

Навукоўцы ствараюць бактэрыі, здольныя з'ядаць ракавыя пухліны знутры

Канадскія навукоўцы прапанавалі інавацыйны падыход да лячэння раку, выкарыстоўваючы генетычна мадыфікаваныя бактэрыі, якія літаральна знішчаюць пухліну знутры. 

Калектыў канадскіх даследчыкаў

Ідэя абапіраецца на здольнасць некаторых мікраарганізмаў выжываць толькі ў асяроддзі без кіслароду (анаэробных умовах). Менавіта такія ўмовы ўласцівыя для цэнтра многіх цвёрдых ракавых пухлін, дзе сканцэнтраваны мёртвыя клеткі, а кісларод практычна адсутнічае. Пра гэта піша тэлеграм-канал cybulinka.

Галоўнымі героямі даследавання сталі глебавыя бактэрыі Clostridium sporogenes. У натуральным асяроддзі яны здольныя жыць толькі без кіслароду. Калі споры гэтых мікраарганізмаў трапляюць у пухліну, яны пачынаюць там актыўна размнажацца, сілкуючыся пажыўнымі рэчывамі з яе ядра. Аднак, дасягаючы перыферыі пухліны, дзе кіслароду больш, бактэрыі гінуць, так і не паспеўшы знішчыць ракавыя клеткі да канца.

Каб вырашыць гэтую праблему, навукоўцы ўнеслі змены ў геном бактэрыі, дадаўшы туды ген ад роднаснага віду, які лепш пераносіць кісларод.

Аднак з'явілася новая рызыка: калі мадыфікаваныя C. sporogenes атрымаюць «бескантрольную ўстойлівасць» да кіслароду, яны могуць пачаць разносіцца з крывацёкам па ўсім арганізме, што ўяўляе сур'ёзную небяспеку.

Для таго каб трымаць працэс пад строгім кантролем, даследчыкі выкарысталі натуральную сістэму хімічнай камунікацыі паміж бактэрыямі (так званы quorum sensing). Дзякуючы гэтаму механізму ген устойлівасці да кіслароду актывуецца выключна ў той момант, калі канцэнтрацыя бактэрый унутры пухліны дасягае пэўнага парогавага значэння.

Навукоўцам трэба яшчэ шмат працы і праверка эфектыўнасці метаду на этапе даклінічных выпрабаванняў. Калі падыход дакажа сваю паспяховасць, гэта можа адкрыць цалкам новы напрамак у тэрапіі анкалагічных захворванняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў7

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

Усе навіны →
Усе навіны

Як будзе працаваць грамадскі транспарт у Мінску 9 мая. Будуць маштабныя змены

У Аргенціне затрымалі кіраўніка сеткі дэзінфармацыі СЗР у Лацінскай Амерыцы1

Трамп заявіў, што Іран і ЗША правялі «добрыя перамовы» і ў хуткім часе могуць дасягнуць пагаднення

УСУ атакавалі Бранск, Ржэў, Нара-Фамінск

Хутка кожны зможа мець шапку, якая чытае думкі9

«Пары-Сэн-Жэрмэн» стаў другім фіналістам Лігі чэмпіёнаў1

У андскіх лясах ідэнтыфікавалі рэдкае дрэва. Яно аказалася сваяком бульбы і памідораў1

У Мінгарвыканкаме пракаментавалі сітуацыю з домам, у якім абвалілася падлога

«Атрымліваю велізарнае задавальненне». У беларускай вёсцы пасяліліся камерунскія козы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў7

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць