Грамадства77

Ганна Златкоўская і яе сям'я больш за суткі правялі ў венскім аэрапорце. Ці заплацяць ім кампенсацыю?

Снег паралізаваў вылеты з Вены. Давялося вяртацца ў Вільню з аб'ездам праз Варшаву.

Сям'я Ганны Златкоўскай ноччу ў Венскім аэрапорце. Фота: старонка Ганны Златкоўскай у фэйсбуку

Калумністка і асабістая памочніца дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай Ганна Златкоўская разам з мужам і сынам паехала на некалькі дзён у Вену на канікулы. Але вяртанне дадому ў Вільню атрымалася значна больш прыгодніцкім, чым планавалася: у сваім фэйсбуку яна апісала, як праз снегапад і масавыя адмены рэйсаў сям’я затрымалася ў венскім аэрапорце больш за суткі. Падарожжа назад у выніку ператварылася ў ноч на жорсткіх аэрапортных лаўках і імправізаваны маршрут праз Варшаву.

«Ночыць у венскім аэрапорце на жорсткіх лаўках — выканана. Гэта быў цікавы досвед», — піша Ганна Златкоўская.

Паводле яе слоў, рэйс Вена — Вільня павінен быў вылятаць у 13:15, але яго праз снегапад перанеслі на вечар — 21:15.

«Мы расстроіліся. Пакуль не ўбачылі табло, на якім не было нічога, акрамя чырвонага надпісу «адменена». Добра, нам яшчэ пашанцавала, мы выдыхнулі і пайшлі шукаць ежу на ваўчары ў чатыры еўра, якія нам выдалі. Мы купілі халодныя бутэрброды і колу. Наперадзе было яшчэ восем гадзін чакання», — распавядае Ганна.

Але праз нейкі час іх рэйс проста знік з табло. 

«Ryanair маўчаў. Потым даслаў паведамленне: прабачце, адменена. І вось тут пачалася паніка», — піша Златкоўская. 

Паводле яе, першымі ў гэтай сітуацыі адгукнуліся сябры: «Людзі адразу пачалі пісаць, тэлефанаваць і расказваць, што рабіць. Як жа прыемна ведаць, што ў крызіснай сітуацыі ў цябе ёсць тыя, хто дапаможа».

Хтосьці шукаў аўтобусы і цягнікі, хтосьці дасылаў спасылкі на сайты, дзе можна падаць заяўку на вяртанне грошай, хтосьці проста падтрымліваў.

«Увогуле, ухуталі падтрымкай, але я яшчэ пражывала стадыю адмаўлення. Яна хутка змянілася стадыяй гневу», — прызнаецца аўтарка.

У выніку сям’я вырашыла не чакаць і купіла новыя білеты на самалёт у Варшаву, на 6 гадзін раніцы: «Квіткі ў Вільню былі толькі ў нядзелю вечарам і зусім па іншай цане. Ні такіх грошай, ні жадання начаваць два дні ў аэрапорце ў нас не было».

Чэргі раззлаваных з-за адмены рэйсаў людзей да стойкі авіякампаніі, паводле яе аповеду, былі «кіламетры на тры». Муж Ганны вярнуўся адтуль з навінамі:

«Ryanair не дае купонаў ні на гатэль, ні на ежу і вяртае грошы за білеты толькі на наступны дзень. А тыя не пакрываюць кошт новых квіткоў на самалёт».

Тады яны вырашылі прыняць сітуацыю: «Значыць, мы ўсё зрабілі правільна».

Наперадзе была ноч у аэрапорце, крамы ўжо зачыніліся, а з ежы ў іх былі толькі чыпсы і кола. У калідоры аэрапорта неўзабаве засталіся толькі яны адны: «Мы ссунулі лаўкі, зрабіўшы сабе ўтульны куток. Я ж казала, што з тых людзей, якія зробяць утульнасць нават у кардоннай скрынцы».

Ганна апісвае, як гучалі колцы чамаданаў у цішыні начнога аэрапорта: «Яны ствараюць такі прыемны шум, быццам едуць цягнікі або механічна хвалюецца мора». Самы ціхі час, паводле яе, «недзе паміж другой з паловай і трэцяй ночы», калі ў калідорах «ні шолаху, ні гуку (не лічачы храпу і сапення трох беларусаў, якія спяць на жорсткіх лаўках)». 

Раніцай рэйс у Варшаву ўсё ж адбыўся. Там беларусы правялі некалькі гадзін у сяброў, а пасля вярнуліся ў Вільню аўтобусам. Цяпер яны паспрабуюць вярнуць грошы за білеты на аўтобус «проста дзеля цікавасці».

«Мы дома. Спалі ў сваіх ложках — і божа, якое гэта шчасце! Іншых высноў, уласна, больш няма. Ах так, Вена цудоўная!» — так завяршае свой аповед Ганна Златкоўская.

Ці могуць пасажыры атрымаць кампенсацыю

У ЕС дзейнічае рэгламент №261/2004, паводле якога пасажыры маюць права на фіксаваную кампенсацыю (для кароткіх рэйсаў гэта звычайна каля 250 еўра на чалавека незалежна ад рэальнай цаны білета), калі рэйс адменены. Гэтае права не дзейнічае ў выпадку «надзвычайных абставін», у тым ліку моцнага снегападу ці закрыцця аэрапорта праз надвор’е.

Трэба разбірацца — магчыма, Ганна Златкоўская ўсё ж атрымае права на кампенсацыю. Калі астатнія авіякампаніі аднавілі палёты пасля снегападу, а толькі Ryanair увогуле адмяніў рэйс, то прыкрыцца надвор'ем будзе складана.

Але нават калі надвор’е прызнаюць форс-мажорам, частку выдаткаў усё ж можна паспрабаваць кампенсаваць. Пасажыры ўсё роўна маюць права на вяртанне грошай за білеты і перабраніраванне, а ў асобных выпадках — на пакрыццё часткі дадатковых выдаткаў. Таму падаць заяўку на вяртанне сродкаў у любым выпадку варта.

Каментары7

  • Wien
    23.02.2026
    Можно попробовать, но тут важно, был ли рейс полностью отменен, или все же задержка из-за непогоды. И тогда начнется - были ли билеты со страховкой на возврат и т.д. Короче мозги попудрят
    https://www.flightright.com/landing-page/ryanair-compensation

    [Зрэдагавана]
  • Вашая дарагая
    23.02.2026
    Бгг, я шчыра вітаю вашую падтрымку, шаноўны спадар Бгг. Мы абавязкова падлучым нашых партнэраў з ICAO, каб разам выпрацаваць адпаведную аджэнду і прадухіліць падобныя сітуацыі на карысць беларусаў і народаў Эўропы!
    Дзякуй, дарагія, і разам да канца!
  • Ага
    23.02.2026
    Я б наогул не пушчаў рускамірных у Еўропу. Ня той час.

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай13

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў5

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай13

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць