Свет33

У Іспаніі хірургі ўпершыню перасадзілі твар ад донара, які памёр у выніку эўтаназіі

У Іспаніі ўпершыню ў свеце правялі перасадку твару ад донара, які прайшоў эўтаназію. Аперацыя прайшла ва Універсітэцкай клініцы Валь-д’Эброн у Барселоне і стала важнай падзеяй у сусветнай медыцыне, адкрываючы новыя магчымасці для складаных трансплантацый і рэканструктыўнай хірургіі, піша Euronews.

Хірургі, якія праводзілі аперацыю, разам з пацыенткай. Фота: Vall d'Hebron

Новы твар атрымаў пацыент, у якога ў выніку інфекцыі развіўся моцны некроз тканак, што парушыла асноўныя функцыі — дыханне, жаванне і маўленне. Перасадка дазволіла часткова аднавіць знешні выгляд і пачаць аднаўленне функцый.

Донарка перад смерцю выразна выказала жаданне ахвяраваць свае органы і тканкі пасля эўтаназіі, што дало медыкам магчымасць загадзя спланаваць аперацыю і дакладна падрыхтаваць тканкі для трансплантацыі.

Аперацыю ўзначаліў доктар Жаан Пере Барэт, кіраўнік аддзялення пластычнай хірургіі і апёкаў, і ў ёй брала ўдзел каля сотні спецыялістаў: хірургі, анестэзіёлагі, медсёстры, а таксама эксперты ў мікрахірургіі, імуналогіі і псіхічным здароўі.

Лекар Барэт адзначыў, што такі тып аперацыі патрабуе надзвычай складанай падрыхтоўкі і працяглага назірання, бо перасаджваюцца скура, мышцы, нервы і касцяныя структуры, а таксама патрэбнае пастаяннае прымяненне імунасупрэсараў, каб пазбегнуць адрынання донарскіх матэрыялаў.

У клініцы падкрэслілі, што ўсё праводзілася ў строгай адпаведнасці з этычнымі і юрыдычнымі нормамі, і выказалі ўдзячнасць дабрачыннасці донаркі і яе сям’і, без якіх аперацыя была б немагчымая.

Клініка Валь-д’Эброн у Барселоне — адзін з вядучых сусветных цэнтраў трансплантацыі твару. У 2010 годзе тут была праведзена першая ў свеце поўная перасадка твару, а з таго часу клініка правяла яшчэ некалькі падобных аперацый, замацаваўшы міжнароднае лідарства ў складанай рэканструктыўнай хірургіі.

Каментары3

  • Рэдакцыі
    02.02.2026
    На фота не толькі медыкі, але і сама пацыентка з новым тварам. Прынамсі так пішуць у апісанні ў артыкуле Euronews
  • Колька
    02.02.2026
    Насмотрелись Кейджа с Траволтой... Когда папка того, попрошу пересадить мне усы и зачос.
  • браво!
    02.02.2026
    высший пилотаж

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук2

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць