Балгарыя абвергла інфармацыю пра запрашэнне праўладнага Беларускага саюза журналістаў на форум у Сафію па антыфэйках
Некалькі тыдняў таму праўладныя СМІ пахваліліся тым, што прадстаўнікоў прадзяржаўнага БСЖ запрасілі на форум «Штучны інтэлект і барацьба з фэйкавымі навінамі» ў Сафію.

15 студзеня намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Павел Латушка накіраваў ліст паслу Балгарыі ў Польшчы Маргарыце Ганевай, паведамляючы пра магчымы ўдзел структуры, афіліяванай з рэжымам Лукашэнкі, у антыфэйкавым форуме ў Сафіі. Гэтае паведамленне стала падставай для праверкі.
Затым МЗС Балгарыі звярнулася да Саюза балгарскіх журналістаў (СБЖ). Старшыня СБЖ Сняжана Тодарава заявіла, што ніякага запрашэння прадстаўнікам БСЖ не высылалася, а іх заява пра ўдзел з’яўляецца фэйкам.
Арганізатар форуму, журналіст Георгі Гоцаў, таксама адзначыў, што не валодаў звесткамі пра нібыта запрошаных прапагандыстаў, падкрэсліўшы адкрыты характар мерапрыемства.
Такім чынам, фэйкавае «запрашэнне» праўладнага Беларускага саюза журналістаў было цалкам анулявана балгарскімі журналісцкімі структурамі і арганізатарамі.
Каментары