Свет

У Японіі папулярны фестываль адмянілі з-за наплыву турыстаў

У Японіі ўлады скасавалі адзін з вядомых фестываляў цвіцення сакуры з-за празмернага наплыву турыстаў і незадаволенасці мясцовых жыхароў. Гаворка ідзе пра фестываль у горадзе Фудзіёсіда каля гары Фудзі, які традыцыйна праходзіў у парку Аракураяма Сэнгэн. Сёлета яго вырашылі не праводзіць, піша The New York Post.

Фудзіёсіда. Фота: Wikimedia Commons

Як паведамілі гарадскія ўлады, прычынай стала павелічэнне выпадкаў непрыстойных паводзін турыстаў. Чыноўнікі адзначаюць, што рост патоку наведвальнікаў значна ўзмацніўся праз папулярныя відэа і фота ў сацыяльных сетках.

Мэр Фудзіёсіды Сігера Харыуці заявіў, што за прыгожымі краявідамі хаваецца сур’ёзная праблема: пад пагрозай апынуліся спакой і бяспека мясцовых жыхароў. Паводле яго слоў, улады вымушаныя былі пайсці на такі крок, каб абараніць умовы жыцця гараджан. Фестываль праводзіўся каля дзесяці гадоў.

Раней падчас цвіцення сакуры парк наведвалі каля дзесяці тысяч чалавек на дзень, а за год — да двухсот тысяч турыстаў. На фоне агульнага турыстычнага буму нагрузка на горад значна ўзрасла. У 2025 годзе Японію наведала больш за 42 мільёны турыстаў — гэта рэкордны паказчык.

Жыхары Фудзіёсіды скардзіліся на перапоўненыя вуліцы, пастаянныя коркі, смецце, кінутыя недакуркі і незаконнае пранікненне турыстаў на прыватныя тэрыторыі. Паведамлялася таксама пра выпадкі, калі госці заходзілі ў жылыя дамы, каб скарыстацца туалетам, або спраўлялі патрэбу ў дварах. Асаблівую трывогу выказвалі бацькі школьнікаў, бо турысты перашкаджалі дзецям па дарозе ў школу.

Пры гэтым у гарадской адміністрацыі прызнаюць, што адмена фестывалю не абавязкова зменшыць колькасць турыстаў. Парк Аракураяма Сэнгэн з відам на гару Фудзі, сакуры і пяціярусную пагаду ўсё адно застанецца папулярным месцам для наведвання вясной.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць