На пажары ў Гродне, дзе загінулі тры чалавекі, яшчэ пяцярых уратавалі
У Гродне падчас пажару ў пяціпавярховым жылым доме, у выніку якога загінулі трое мужчын, супрацоўнікі МНС выратавалі і эвакуявалі іншых жыхароў, піша БелТА.

Скрыншот з відэа
Пажар адбыўся на вуліцы Фолюш. Ратавальнікі дасталі з суседніх і верхніх кватэр пяцярых чалавек, сярод якіх былі двое дзяцей.
Пасля агляду медыкамі ў бальніцу накіравалі чатырохмесячнае немаўля, астатнім выратаваным медыцынская дапамога не спатрэбілася.
Акрамя таго, з пад’езда эвакуявалі яшчэ 12 чалавек. У шпіталь таксама даставілі 76‑гадовую жанчыну.
Пажар быў цалкам ліквідаваны. Пасля праветрывання памяшканняў жыхары змаглі вярнуцца ў свае кватэры. На месцы здарэння працавалі дзесяць адзінак тэхнікі МНС.
Каментары