Свет22

Прэм'ерка Літвы: ЗША дапамаглі вырашыць праблему з метэазондамі

Прэм’ер-міністарка Літвы Інга Ругінене паведаміла, што ЗША папярэдзілі літоўскі бок пра свае намеры адносна Беларусі, але не аказвалі ціску з патрабаваннем аслабіць санкцыі, піша Delfi.lt. Паводле яе слоў, амерыканцы толькі адзначылі, што плануюць абмяркоўваць з Беларуссю тэму калійных угнаенняў, падкрэсліўшы, што гэта не тычыцца Літвы. Пасля гэтага да пытання больш не вярталіся, і літоўскі ўрад не стаў развіваць тэму без дадатковых сігналаў.

Інга Ругінене. Фота: AP Photo/Mindaugas Kulbis, File

Ругінене таксама расказала, што ЗША дапамаглі Літве ў вырашэнні праблемы з метэазондамі з кантрабандай з Беларусі, якія восенню мінулага года паралізавалі працу літоўскіх аэрапортаў.

Дыпламатычныя спробы дамовіцца з Мінскам тады не далі выніку, бо з беларускага боку не было ні адказу, ні жадання спыніць палёты зондаў.

У выніку закрыццё мяжы з боку Літвы і падтрымка ЗША дазволілі знізіць інтэнсіўнасць гібрыднай атакі і аднавіць дыпламатычны дыялог.

Паводле прэм’ер-міністаркі Літвы, супрацоўніцтва з ЗША працягваецца і цяпер — у тым ліку дзеля вызвалення літоўскіх фур, якія затрымалі ў Беларусі. Яна адзначыла, што кантакты з амерыканскім бокам адбываюцца штодзённа і тычацца не толькі транспартнай сферы. Ругінене згадала таксама снежаньскае вызваленне палітвязняў у Беларусі і падкрэсліла, што ёсць шмат пытанняў, якія Літва ўзгадняе з ЗША і надалей.

Адначасова кіраўніца літоўскага ўрада выказала незадаволенасць тым, што літоўскія бізнэс-асацыяцыі не могуць дакладна сказаць, колькі фур насамрэч засталося ў Беларусі і дзе цяпер знаходзіцца груз. Яна падкрэсліла, што сам факт перасячэння мяжы яшчэ не азначае, што машына затрыманая менавіта там.

Ругінене нагадала, што бізнэс загадзя папярэджвалі пра рызыкі перавозак у Беларусь, бо ўлады гэтай краіны могуць у любы момант прыняць непрадказальныя рашэнні. Літва, паводле яе слоў, не збіраецца паддавацца шантажу.

Крызіс на мяжы ўзнік пасля серыі атак з выкарыстаннем метэазондаў з кантрабандай, што прымусіла літоўскі ўрад часова закрыць пункты пропуску «Меднікі» і «Салечнікі». У адказ у Беларусі забаранілі рух літоўскіх фур па сваёй тэрыторыі і ўвялі платныя стаянкі для затрыманых машын. Хоць два пераходы адкрылі раней запланаванага тэрміну, праблема так і не была вырашаная: фуры па-ранейшаму не могуць пакінуць Беларусь.

Паводле звестак літоўскай мытні, у Беларусі затрымана да 200 фур з літоўскімі нумарамі, у той час як асацыяцыя перавозчыкаў Linava гаворыць пра каля чатырох тысяч транспартных сродкаў. На пачатак гэтага года сітуацыя не змянілася, і больш за сто транспартных кампаній падрыхтавалі калектыўны пазоў супраць літоўскага ўрада.

Каментары2

  • Dziakuj ЗША !
    15.01.2026
    "Прэм'ерка Літвы: ЗША дапамаглі вырашыць праблему з метэазондамі"
    так, ЗША наступнае пытанне крымінальная блякада РБ
  • Барадзед
    15.01.2026
    Лучше бы литовцы научились сами решать эту проблему, США их вечно спасать не будут.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі21

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft4

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела6

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі21

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць