Свет77

Ругінене: Літва гатова разгледзець запыт ЗША аднавіць транзіт беларускіх угнаенняў, калі ён будзе

Пасля таго як ЗША пастанавілі скасаваць санкцыі супраць беларускіх калійных угнаенняў, прэм'ер-міністарка Інга Ругінене заявіла, што Літва не адчувала ціску з боку супольнікаў наконт аднаўлення транзіту. Тым не менш, кіраўніца ўрада не выключае, што ў выпадку атрымання такой просьбы яна можа быць разгледжана, піша ELTA. 

Інга Ругінене. Фота: AP Photo/Mindaugas Kulbis, File

«Да нас не паступала ніякай просьбы разгледзець аднаўленне транзіту праз Літву, але калі такая просьба будзе — мы яе разгледзім. Калі гэты крок будзе зроблены, тады мы зможам ацэньваць і гаварыць. Зараз пра гэта нават няма гаворкі», — заявіла прэм'ер-міністарка.

Кіраўніца ўрада падкрэсліла, што дачыненні Літвы з ЗША застаюцца добрымі, а дыпламатычная падтрымка ЗША ў вырашэнні гібрыднай атакі, якую Беларусь праводзіць супраць Літвы, — надзвычай важная.

«Мы не павінны забываць, што пры разглядзе дыпламатычных пытанняў у нас ёсць канкрэтны супольнік. У гэтым выпадку, калі казаць пра Беларусь, мы маем амерыканцаў», — сказала яна.

Ругінене дадала, што ў цяперашняй сітуацыі вельмі важна ўзмацняць барацьбу з кантрабандай і забяспечыць як мага больш эфектыўнае яе спыненне.

«За гэты перыяд, змяніўшы мноства алгарытмаў і выбудаваўшы пэўную паслядоўнасць дзеянняў, мы бачым, што барацьба з кантрабандай разгарнулася няблага. Ад звычайных канфіскацый да нядаўняй значнай аперацыі, падчас якой было затрымана шмат людзей і канфіскаваная маёмасць», — сказала прэм'ерка.

«Гэтыя дзеянні прадаўжаюцца. Мы рук не апусцім і яшчэ больш актывізуем барацьбу з кантрабандай», — дадала яна.

Каментары7

  • Разгледзяць і адмовяць
    26.12.2025
    З Трампам менавіта такая мова і неабходная, называецца "не злаваць дзеда", Зяленскі ўжо ёй авалодаў, зараз і літоўцы, галоўнае на словах ні ў чым дзеду не адмаўляць, але на справе адстойваць сваі інтарэсы
  • Бубубу
    27.12.2025
    Нармальная такая "прынцыповая пазіцыя" ад тых, хто вапіць пра "поўную палітычную несуб'ектнасць" Беларусі, пра яе акупаванасць рашкай. А аказваецца - дарослым толькі пальчыкам варта махнуць - і горды балтыйскі тыгр гатовы падгуляць каму заўгодна.
    Паслязаўтра Трамп загадае выштурхнуць Ціханоўскую па ўгодзе з лукой - зробяць у той жа дзень. Ужо намякаюць.
    Гэтак жа сама яны будуць дзейнічаць пры рэальнай пагрозе маскальскай акупацыі - пабягуць трыкалёрчыкі вывешваць. А што - рэалпаліцік.
    Як былі фэйк стэйт у міжваенны перыяд, так і засталіся.
  • Ха
    27.12.2025
    Ніякага аднаўлення транзіта не будзе.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць