Грамадства22

Бацька Пачобута: Што б Анджэй ні вырашыў, мы гэта прымем і будзем яго падтрымліваць

Цяпер Анджэй Пачобут ізноў знаходзіцца ў ізаляцыі. Пра гэта ў размове з польскім парталам WP Wiadomości распавёў бацька зняволенага журналіста. Апошні ліст ад сына Ванда і Станіслаў Пачобуты атрымалі напярэдадні Калядаў, паведамляе БАЖ.

У інтэрв’ю Станіслаў Пачобут кажа, што сям’я мела вялікі спадзеў на тое, што ў снежаньскай групе вызваленых акажацца і Анджэй Пачобут:

«Мы хутка прачыталі ў інтэрнэце, што яго там няма. І на душы стала вельмі горка. У лістападзе 2025 года Польшча ж адкрыла памежны пераход у Баброўніках, які быў закрыты пасля прысуду нашаму сыну. Мы думалі, што гэта станоўча паўплывае на лёс Анджэя. Але зноў не атрымалася.

Мы з жонкай засталіся ўдваіх, нам ужо нямала гадоў. Мы амаль нікуды не выходзім. Хіба што на шпацыр вакол дома, але цяпер моцна засыпала снегам. І што рабіць? Мы літаральна сядзім і глядзім у акно. Кожны дзень — трывога. Нам цяжка змірыцца з думкай, што мы не можам дапамагчы сыну. Мы бездапаможныя. Часам думаю, што калі Анджэй быў маленькім хлопчыкам, мы як бацькі маглі пра яго паклапаціцца. А што мы можам зрабіць для яго цяпер? Нічога».

Бацька журналіста скептычна ставіцца да ўдзелу ЗША ў перамовах наконт вызвалення Анджэя: «Шмат шуму, але ў асноўным для газет і тэлебачання. Гэты шум не прыносіць аніякіх вынікаў. Увесь клопат перадалі пану з‑за акіяна (…).

З боку ЗША няма вялікіх намаганняў дзеля вызвалення Анджэя. Ён для іх не мае значэння. Ёсць вялікая палітыка і «маленькі» чалавек. (…) Міністр замежных спраў (Польшчы) Радаслаў Сікорскі — вядомы палітык, ездзіць па свеце, стараецца вызваліць Анджэя. І што? Нічога з гэтага не атрымліваецца.

Як я казаў, гэта вялікая палітыка. Анджэй тут — маленькае гарошына. Дробная манета, якой разлічваюцца ў краме. Вінцік у велізарнай машыне. Лукашэнка кіруе ў сваёй краіне, і мала хто можна з гэтым штосьці зрабіць».

Станіслаў Пачобут не ведае, ці насамрэч Анджэй адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі, як паведамляў шэраг рэсурсаў, але «мы не верым, што Лукашэнка цяпер нешта прапаноўваў Анджэю»: «А калі б нават прапанова з’явілася, сын усё адно не прыняў бы яе. Ён не здрадзіў бы сваім ідэалам».

«Мы ведаем, якая пазіцыя Анджэя. Што б ён ні вырашыў, мы гэта прымем і будзем яго падтрымліваць. Як я ўжо шмат разоў казаў, я вельмі ганаруся сваім сынам. Калі б я яго ўбачыў, я стаў бы перад ім на калені з захапленнем ад таго, якую пазіцыю ён заняў. Ад яго ўпартасці. Хаця не раз у мяне з’яўлялася думка, што цана, якую ён плаціць за свае ідэалы, занадта высокая. Гэта ж усё яго жыццё. Калі Анджэя арыштавалі, яго сын меў рост 120 сантыметраў. Сёння — 190», — сказаў Станіслаў Пачобут.

Станіславу — 83 гады, Ванда на год маладзейшая.

«Наша надзея — як марскія хвалі. Час ад часу бываюць прылівы і адлівы. Часам здаецца, што Анджэй вось-вось выйдзе з турмы. А потым зноў надыходзіць адліў і настае цішыня. Усё гэта вельмі няўстойліва. Нам вельмі цяжка. Усе нашы думкі круцяцца вакол Анджэя. Мы з жонкай прымаем заспакаяльныя сродкі. Я стараюся «выходжваць» страх за сына. Штодня раблю 10 тысяч крокаў у маленькай кватэры і адчуваю сябе як звер у клетцы. Жонка штодня зазірае ў паштовую скрыню — ці не прыйшло нешта ад Анджэя».

Каментары2

  • Ёсік
    15.01.2026
    Трымайцеся, у вас годны сын.
  • Слава Героям!
    15.01.2026
    Слава Героям!

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць