Моды1515

Прыгажуні ў інстаграме выхваляюцца дарагімі сукенкамі, якія ім падарыў Лукашэнка

На прыём з нагоды старога Новага году ўдзельніцы «Міс Беларусь — 2025» хадзілі ў сукенках, якія нібыта атрымалі ў падарунак ад Лукашэнкі. Кошт кожнай — ад 6 да 10 тысяч рублёў.

Фіналісткі «Міс Беларусь — 2025» Дар'я Шушко і Стэфанія Казловіч

Аляксандр Лукашэнка на стары Новы год ладзіў прыём. Прапаганда паведамляла, што сабраў ён тых, хто адстойвае гонар краіны і творыць яе гісторыю. Сярод такіх выбітных асоб апынуліся і фіналісткі «Міс Беларусь-2025».

Дар'я Шушко і Стэфанія Казловіч апублікавалі ў інстаграме сторыс з фота ў вечаровых уборах. Прыгажуні пахваліліся, што іх шыкоўныя сукенкі — гэта падарунак ад Лукашэнкі.

Насамрэч, гэта тыя самыя сукенкі, у якіх прэтэндэнткі на карону «Міс Беларусь» выходзілі на фінальнае дэфіле конкурсу. Па традыцыі Аляксандр Лукашэнка як бы дорыць іх дзяўчатам. Ніякіх дадатковых сукенак спецыяльна для святкавання старога Новага году для прыгажунь не набывалі.

Тыя конкурсныя сукенкі, як стала вядома «Нашай Ніве», шылі на замову, а кошт кожнай складаў ад 6 да 10 тысяч рублёў.

Каментары15

  • Сымон
    14.01.2026
    Гонар краіны і яе гісторыю ствараюць людзі з карыснымі для чалавецтва і нашчадкаў дасягннямі - гуманісты і вучоныя. Нажаль, гісторыю таксама (але ні ў якім выпадку ня гонар) ствараюць злодзеі кшталту Пуціна і Лукашэнкі. Але гэтага дакладна ня робяць мілавідныя малогадовыя дзяўчынкі-марыянеткі, якіх рэжым вырошчвае для задавальнення жывёльных інстынктаў дыктатара.
  • Да уж
    14.01.2026
    Спонсируйте чужих любовниц и дальше, белорусы. Они ж не могут ходить в платьях дешевле 6-10 тысяч
  • 14.01.2026
    "Красавице платье задрав,
    видишь то, что искал, а не новые дивные дивы."
    Сплин . Стихи Бродского .

Цяпер чытаюць

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула3

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула

Усе навіны →
Усе навіны

На Беларускай чыгунцы не хапае вагонаў-платформаў. Прычына — вайсковыя перавозкі4

Навукоўцы злавілі ў Беларусі рэдкага кажана2

Самую танную кватэру ў Мінску ў мінулым месяцы купілі за $35 тысяч

У хостэле ў Пецярбургу азербайджанец зарэзаў беларуса, які хацеў працаваць замест яго4

«Мы абавязаныя». Дэпутат Дзярждумы РФ заклікаў да ядзернага ўдару13

«Забудзьцеся пра X. Птушка вярнулася». З’явіўся новы Twitter14

«А чаму вы прыехалі? Думалі, нараджаць не балюча?» Беларуска расказала дзікую гісторыю пра свае роды28

Ісландцы прагаласавалі супраць уступлення ў ЕС27

Ля берагоў Паўночнага Кіпра тоне паром з 279 пасажырамі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула3

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць