Свет

Арыштаваны ўладальнік бара ў Швейцарыі, дзе загінулі 40 чалавек

У Швейцарыі, паводле паведамленняў мясцовай прэсы, затрыманы ўладальнік бара, у якім у навагоднюю ноч у выніку пажару загінулі 40 чалавек, піша Бі-бі-сі.

Фотаздымак, на якім, меркавана, засняты пачатак пажару ў бары Le Constellation, выкліканы бенгальскімі агнямі ў шампанскім. Фота з сацсетак

Уладальнік бара, грамадзянін Францыі Жак Марэці, быў затрыманы, паколькі праваахоўныя органы палічылі, што ён можа ўцячы.

На гэтым тыдні стала вядома, што на працягу апошніх пяці гадоў у бары не праводзіліся супрацьпажарныя праверкі.

Швейцарская пракуратура распачала справу супраць Марэці і яго жонкі Джэсікі, саўладальніцы бара.

Пракуратура кантона Вале прад’явіла ім падазрэнні ў нядбайнасці, якая прывяла да смерці і калецтваў.

«Пракуратура прыняла рашэнне звярнуцца ў Суд прымусовых мер з просьбай заключыць менеджара [бара] пад варту», — заявіла ў пятніцу пракуратура Вале, маючы на ўвазе Жака Марэці.

Неўзабаве пасля гэтай заявы швейцарская газета 24 Heures паведаміла, што Жак Марэці сапраўды ўжо ўзяты пад варту.

Як перадае агенцтва Reuters, у пятніцу Жак і Джэсіка Марэці прыбылі ў пракуратуру ў сталіцы кантона Вале — горадзе Сьён. На пытанні журналістаў яны адказваць адмовіліся.

У пажары ў бары Le Constellation на гарналыжным курорце Кран-Мантана загінулі 40 чалавек, у тым ліку шмат непаўналетніх. Апёкі і траўмы атрымалі 116 чалавек.

Паводле дадзеных следства, пажар пачаўся з гукаізаляцыйнага пакрыцця столі ў падвальнай частцы бара, якое ўспыхнула ад занадта блізка паднесеных да яго бенгальскіх агнёў, прымацаваных да бутэлек шампанскага і паднятых угару кампаніяй, што святкавала.

У пятніцу ў Швейцарыі быў абвешчаны дзень жалобы па ахвярах пажару ў Кран-Мантане. Раніцай у краіне прайшла хвіліна маўчання. Званілі званы ўсіх цэркваў, спыніліся цягнікі і трамваі, ненадоўга была перапынена праца аэрапортаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве1

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

«Дразды» перазапісалі сваю знакамітую песню «Хата бацькоў» на рускай мове20

Зяленскі заўтра паедзе ў Давос, каб сустрэцца з Трампам

У Мінску зрабілі выставу да юбілею Ясеніна і паклікалі на адкрыццё Бязрукава4

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай39

Трамп у Давосе: Еўропа рухаецца не ў тым кірунку26

У Партугаліі падпалілі скульптуру Крышціяну Раналду

У мінскім парку Горкага паставяць новыя скульптуры4

Памерла Святлана Гальдадэ4

Навукоўцы высветлілі: галоўны сродак ад прастуды хаваецца ў носе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве1

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць