Здарэнні33

Жыхар Магілёва забіў маці дваіх дзяцей у іх на вачах, яго абвінавацілі праз 20 гадоў

У лютым 2005 года мужчына прыйшоў у кватэру 27‑гадовай жанчыны, каб абмеркаваць адтэрміноўку вяртання грошай за маёмасць, якую раней ён скраў у ейнага мужа. Размова скончылася канфліктам: жанчына заявіла, што звернецца ў міліцыю.

Фота lookby.media

Тады мужчына выхапіў нож і нанёс жанчыне не менш за 30 удараў. Забойства адбывалася ў прысутнасці яе дзяцей — аднаго і чатырох год. Ад атрыманых траўм жанчына памерла на месцы.

На наступны дзень цела жанчыны знайшоў ейны муж. Побач з загінулай сядзела старэйшае дзіця.

Каб схаваць сляды злачынства і адвесці ад сябе падазрэнні, абвінавачаны інсцэніраваў рабаванне: раскінуў рэчы ў кватэры і пазбавіўся ад адзення і абутку, у якіх знаходзіўся падчас забойства. У 2005—2006 гадах ён ужо праходзіў паводле гэтай справы, аднак тады довадаў віны было недастаткова.

Расследаванне не спынялася ўсе гэтыя гады. Урэшце ўдалося сабраць новыя доказы датычнасці магілёўца да злачынства.

Пракуратура вобласці прызнала абвінавачанне абгрунтаваным і пагадзілася з кваліфікацыяй дзеянняў паводле п. 6 ч. 2 арт. 139 КК Беларусі — забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю.

Каментары3

  • Мх
    16.12.2025
    Штосці гэта нагадвае ўжо схаваны генацыд, пад маскай "новых крыміналістычных тэхналогій". Па першае, наколькі памятаю, існуе тэрмін, цягам якога магчыма прыцягваць да крымінальнай адказнасці. (А не 20-30-40 і больш гадоў). Па другое. розныя "сляды ДНК" проста сведчаць пра тое. што чалавек быў там, ці меў дачыненне да рэчаў, якія нейкім чынам апынуліся на месцы злачынства. Хто памятае, што гадоў 30 таму прадавалася-куплялася на т.зв. "барахолках"? 20 гадоў "следства стаяла ў тупіку", пры доказах, і наваіт жывых сведках, і раптам знайшлі на каго прыпісаць. Выглядае менавіта так.
  • Жук
    16.12.2025
    Что там за доказы. Опять силовики себе медальку повесили. Чтот там за доказательства? Или снова нашли через 20 лет свидетеля. Скольких людей они безвинно осудил, посадили. Скоты. Как потом этих осужденных реабилитировать будем?
  • Жук
    16.12.2025
    Мх, спорим что улики и вещдоки уничтожены уже.

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць