Грамадства3131

Лукашэнка абурыўся, што вада з Прыпяці цячэ ва Украіну

Палітык сёння правёў нараду па развіцці прыпяцкага Палесся.

Сярод іншага, ён звярнуў увагу на водныя рэсурсы, галоўны з якіх — Прыпяць: «Куды сыходзяць гэтыя воды? Ладна б Украіна карысталася напоўніцу дняпроўскімі водамі… У мора сыходзяць гэтыя воды. Дык чаму ж мы сёння не думаем пра тое, што гэтую ваду трэба «павярнуць назад» тады, калі трэба, і туды, куды трэба?».

У сувязі з гэтым ён згадаў, што кіраўніцтва Гомельскай вобласці прапаноўвала яму вярнуцца да тэмы Дняпроўска-Бугскіх каналаў. Аляксандр Лукашэнка даручаў старшыні аблвыканкама Івану Крупко ўнесці прапанову.

«Ён мне як унёс прапанову — у мяне ў вачах пацямнела. Бо такіх агромністых грошай у нас проста няма», — сказаў ён.

Прыпяць.

Аляксандр Лукашэнка тым не менш адзначыў, што наконт гэтай ідэі трэба яшчэ параіцца з абазнанымі і разумеючымі людзьмі, якія пранікліся дадзенай тэмай: «Калі трэба гэтым шляхам ісці і гэта акупіцца і прынясе вынік Гомельскай вобласці — перахрэсцімся і пачнём рабіць. Таму трэба давесці ўсё да розуму. Не тое што дзесьці ідэю пачулі добрую і бабахнулі: «Давайце грошы!». Трэба разумець. Ёсць у нас грошы ці няма, будуць ці не, дасць вынік ці не. Калі дасць — будзем шукаць грошы».

«Мы гэты задзел — сістэмы Дняпроўска-Бугскіх каналаў — не загубілі. І сёння, калі патрэбная вільгаць на палях, ён можа моцна прыдацца. Але мы не павінны ісці ўсляпую. Трэба найсур’ёзнейшым чынам гэтае пытанне прапрацаваць. Падумайце над формулай цаны пытання», — дадаў ён.

Каментары31

  • Ёсік
    18.11.2025
    Блазан
  • Indrid Cold
    18.11.2025
    Зусім з галавой дрэнна стала
  • Найперш не галасі!
    18.11.2025
    На адной старонцы НН мы чытаем пра заявы украінскай вайсковай выведкі пра пошук расійскімі вайскоўцамі альтэрнатыўных шляхоў у Еўропу. Шляхоў альтэрнатыўных чыгунцы.
    На другой старонцы чытаем пра раптоўную цікавасць да Дняпроўска-Бугскага канала.
    Тут жа чытаем пра нараканні "каштуе многа грошай".
    Так анансуецца здача водных шляхоў Беларусі ў рукі МО РФ?

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа63

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць