Дзяржаўнае прадпрыемства «Літоўскія аэрапорты» падпісала дамову на праектаванне тэрмінала прыбыцця Віленскага аэрапорта з архітэктурным бюро «Zaha Hadid Architects», піша LRT.lt.

Будаўнічыя работы новага тэрмінала прыбыцця Віленскага аэрапорта плануецца пачаць у 2027 годзе, а адкрыць тэрмінал — у канцы 2028 года.
З улікам усіх праектных прац, абсталявання і рэканструкцыі пад’язных тэрыторый агульны кошт будаўніцтва тэрмінала мае скласці каля 60 млн еўра.
«Гэта важны пераломны момант у абліччы Літвы. Тэрмінал прыбыцця аэрапорта — візітная картка нашай краіны. Мы хочам, каб тых, хто прыязджае, сустракала такая Літва, якая яна ёсць сёння — сучасная, прагрэсіўная і якая хутка расце», — сказаў міністр транспарту Юрас Тамінскас падчас мерапрыемства па падпісанні дамовы на праектаванне.
Агульная плошча будучага тэрмінала прыбыцця Віленскага аэрапорта складзе больш за 12,5 тыс. квадратных метраў. Унутры тэрмінала будуць абсталяваныя каля 2500 кв. м для абслугоўвання пасажыраў, памяшканняў для атрымання багажу, інфармацыйных цэнтраў, зон чакання, а таксама месцаў для гандлю і кафэ.
Увесь праект будучага тэрмінала будзе рэалізаваны ў некалькі асноўных этапаў. Першы этап — да канца 2028 года — уключае праектаванне, абнаўленне існуючай тэрыторыі (знос старых будынкаў, добраўпарадкаванне тэрыторыі і прылеглых участкаў, а таксама пачатак будаўнічых прац па тэрмінале).
Пасля пабудовы новага тэрмінала прыбыцця цяперашні больш не будзе выкарыстоўвацца. Аднак пакуль невядома, што размесціцца на ягоным месцы.
«Літоўскія аэрапорты» заяўляюць, што ў старым будынку маглі б размясціцца гандлёвыя пункты, кафэ, музей авіяцыі, прасторы для творчасці і канферэнцый.
Не выключаецца магчымасць, што ў будучыні стары будынак можа быць знесены, хоць спецыялісты ў ахове культурнай спадчыны супраць такога рашэння. Будынак унесены ў Рэестр культурных каштоўнасцяў.
Каментары