Гэта другое ДТЗ з грамадскім транспартам за сёння. Раней у Дзяржынскім раёне ў кювет з’ехала маршрутка з пасажырамі.

Аварыя здарылася 26 кастрычніка каля 13:00 паблізу вёскі Любуж Магілёўскага раёна. 56‑гадовы вадзіцель рэйсавага аўтобуса МАЗ ехаў у бок Магілёва, не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет.

Дваіх пасажыраў аглядалі медыкі. Па дадзеным факце праводзіцца праверка, абставіны і прычыны высвятляюцца, паведамляе міліцыя Магілёўскай вобласці.
Каментары