Вайна33

УСУ паведамілі пра выключна цяжкую сітуацыю ў Пакроўску

У Пакроўску працягваюцца цяжкія баі, расійскія войскі праніклі ў горад, лагістыка ўскладненая — 7‑ы корпус хуткага рэагавання Дэсантна-штурмавых войскаў Украіны распавёў пра сітуацыю на раніцу 27 кастрычніка.

У Пакроўску працягваюцца баі з групамі расіян, якія дзякуючы колькаснай перавазе ў сілах і сродках здолелі трапіць у горад і назбірацца ў розных частках населенага пункта.

Абаронцы Пакроўска аказваюць супраціў.

«Днямі нашую абарону ўзмацнілі новымі падраздзяленнямі. Пяхота, штурмавыя войскі, артылерыя, экіпажы БпЛА і іншыя складнікі Сіл абароны нарошчваюць выкарыстанне зенітных дронаў з сеткамі супраць варожых «мавікаў», — піша прэс-служба корпуса.

Паводле паведамлення, расіяне не спрабуюць замацавацца ў горадзе, а маюць намер прасунуцца далей на поўнач. Тым самым расіяне хочуць распыліць сілы ўкраінскай абароны і заблакаваць сухапутныя лагістычныя калідоры да горада.

«Таму зараз пра поўны кантроль над адным з раёнаў Пакроўска гаворка не ідзе», — гаворыцца ў паведамленні.

Праціўнік мае магчымасць весці назіранне за перамяшчэннямі як у Пакроўску, так і ў Мірнаградзе.

«Ратацыя асабовага складу — ускладнена і адбываецца з істотнымі затрымкамі. Лагістыка — абмежаваная. Пры дастаўцы неабходнай правізіі выкарыстоўваюцца як паветраныя, так і наземныя дроны», — дадаюць абаронцы горада. 

Адначасова расіяне праводзяць класічныя масавыя штурмавыя дзеянні па ўсёй паласе абароны. Мэта — зламаць супраціў украінскіх войскаў, наблізіць лінію размежавання да Пакроўска і Мірнаграда, паступова ўсталёўваючы поўны кантроль над кварталамі абодвух месцаў.

Каментары3

  • Врём и не краснеем
    27.10.2025
    Так россиян только 200 человек! Новость же недавно была.
    На деле уже на прошлой неделе говорилось об оперативном окружении украинских войск в Покровске.
  • Барадзед
    27.10.2025
    Врём и не краснеем, для окружения ещё мало повоевали.
  • Кальян
    27.10.2025
    Покровск обречён, а с ним и Донбасс. Путин предлагал отдать Донбасс и закончить войну. Зеля не захотел, потому что там укрепления. По итогу отдаст больше, и не факт, что Путин согласится

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць