Грамадства1414

Мінская фатографка трапіла ў страшную аварыю на самакаце ў Дубаі. Яна праляжала ў коме 14 дзён

25‑гадовая Джэйлан Сільвановіч — фатографка з Мінска. У лістападзе 2024 года яна трапіла ў жудасную аварыю ў Дубаі: ехала па дарозе на самакаце, і яе збіла машына. Джэйлан правяла ў коме 14 дзён і страціла зрок на адно вока, піша «Смартпрэс».

Фота тут і далей: «Смартпрэс»

Тры гады таму Джэйлан зляцела жыць у Дубай. Спартыўная, лёгкая на ўздым… Аварыя, якая падзяліла яе жыццё на «да» і «пасля», здарылася 20 лістапада 2024 года.

«Я нічога не памятаю, ні ўдару, ні самога ДТЗ. Ведаю толькі, што ехала на самакаце па дарозе без шлема», — згадвае дзяўчына.

Яе збіў вадзіцель машыны, які ў той момант разварочваўся. Чэрапна-мазгавая траўма, бальніца, аперацыя, кома…

«Шанцы выжыць у Джэйлан былі мінімальныя. Дактары казалі: яна страціла шмат крыві, яе збіралі па частках, мозг ні на што не рэагаваў. Прагноз — застанецца «агароднінай» на ўсё жыццё, але праз 14 дзён Джэйлан выйшла з комы», — расказвае яе хлопец Улад.

Ён паляцеў у Дубай да яе.

«На ложку ляжала дзяўчынка кілаграмаў 40, палова твару не працуе як пасля перанесенага інсульту, галава ўся ў шнарах і перабінтаваная. Сказалася і знаходжанне ў коме, яна ачомалася, але мысленне было на ўзроўні 5‑гадовага дзіцяці», — працягвае расказваць Улад.

Месяц дзяўчына правяла ў бальніцы Saudi German Hospital. Яе даставілі сюды адразу пасля ДТЗ. За аперацыю і месяц знаходжання ў бальніцы страхавая кампанія заплаціла $100 тысяч.

Пасля аварыі дзяўчына аслепла на левае вока, а павекі перасталі адкрывацца. Каб убачыць гэты свет, ёй даводзілася прыпадымаць рукой павека правага вока. Да таго ж было складана хадзіць, яна страчвала раўнавагу.

У Дубаі дзяўчыне не прапанавалі рэабілітацыю, таму пара прыляцела ў Беларусь. У выніку Джэйлан трапіла ў Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Доктар правёў ювелірную працу на воку, злучыў адны мышцы павека з іншымі — і цяпер яны могуць адкрывацца.

Цяпер дзяўчына спадзяецца аднавіць зрок на левае вока і выйграць суд. Адразу пасля ДТЗ вадзіцеля машыны арыштавалі, а калі Джэйлан выйшла з комы — адпусцілі.

«У гэтай аварыі віна мая і кіроўцы 50×50. Так вырашыў транспартны суд, у якім адразу разглядалася справа. Я не павінна была ехаць па дарозе на самакаце, але побач не было пешаходнай дарожкі. Цяпер я звярнулася з іскам у грамадзянскі суд, каб дамагчыся выплаты ад кіроўцы».

Каментары14

  • Апошні абзац
    26.10.2025
    Федзя, "У гэтай аварыі віна мая і вадзіцеля 50×50. Так вырашыў транспартны суд, у якім адразу разглядалася справа. Я не павінна была ехаць па дарозе на самакаце, але побач не было пешаходнай дарожкі".

    Ехала там, дзе самакатчыкам забаронена ехаць.
  • Прыбярыце ідыётаў з дарог!
    26.10.2025
    Федзя, Я ў гэтым выпадку спачуваю аднаму чалавеку-кіроўцу машыны, якому гэтая асоба, як і шмат іншых самакатна- монакалёсных ідыётаў ламаюць лёсы. Упэўнен, што яна нічога не высудзіць з гэтага чалавека.
  • фемiнiст
    26.10.2025
    фатаграфiня же, не?

Цяпер чытаюць

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс10

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс

Усе навіны →
Усе навіны

Два памежныя пераходы на мяжы Польшчы і Беларусі плануюць адкрыць у сярэдзіне лістапада2

Эміне Эрдаган настаяла на тым, каб канцлер Германіі Мерц прыляцеў у Анкару разам з жонкай1

Ціханоўскую на вячэры ў Макрона сустракалі ганаровай вартай10

Стала вядома імя юбілейнага, 150‑тысячнага расіяніна, які загінуў на вайне з Украінай. Гэта цэлы камандзір дывізіі13

Гігін больш не кіраўнік таварыства «Веды»6

Мантажніку оптавалакна прысудзілі 5,5 года калоніі за актыўнасць у тэлеграме. Спачатку — за каментары, пасля — за Гаюн3

Літва абяцае карэкціроўкі працы закрытых пераходаў — беларусам дадуць магчымасць вярнуцца дадому16

У вёсцы пад Гомелем два тыдні блукае самы сапраўдны дзікабраз

Амаль Неапаль. У Слуцку сметніцы перапоўненыя, але іх не прыбіраюць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс10

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць