Каментары да артыкула

Стала вядома, што адбываецца з расійскімі палоннымі адразу пасля абмену

  • а калі ў маскоўскай імперыі было па іншаму ?
    26.10.2025
    "Некалькі дзён ці тыдняў на допытах — і назад на фронт."
    Пытанне да закаханых ў маскоўскую "культуру"-мову : цой, пушкін, гумелёў, суворов і г.д. а калі ў маскоўскай імперыі было па іншаму ?
  • Мяснік
    26.10.2025
    Пітун пракручвае расейцаў як фарш.
  • Ёсік
    26.10.2025
    Канешне, бабы шчэ не пасьпелі нарадзіць за 14 месяцаў. Вельмі добра, паскуднікі, выглядаюць, Украіна прытрымліваецца нейкага чалавечага абыходжаньня з забойцамі свайго народа. Глядзіш на ўкраінскіх палонных, дык жахліва выглядаюць, усе схуднелыя.
  • Gorliwy Litwin
    26.10.2025
    Дык ясна што не паложана Рускім Людзям ніякіх адпачынкаў і рэабілітацыі. Яны жа ўласнасць Рускага Цара. І ім акурат тое радасна, як яшчэ А.С.Пушкіну, яны за гэта ўсё і ваююць. Іх выйгрыш у тым каб іх Русі ўсё баяліся, у гэтым іх адзіны кайф
  • Супер!
    26.10.2025
    Нічога дзіўнага – мардор.
  • с рабами, как с рабами
    26.10.2025
    Так, с рабами, как с рабами.
  • З сямейнай гісторыі
    26.10.2025
    Калі пад час Грамадзянскай вайны мой дзед вярнуўся з французскага палона, то яго адразу не забралі ў Чырвоную армію, бо па дэкрэту Леніна былым ваеннапалонным палагаўся водпуск, калі не памыляюся, 3 месяцы. А патрапіў ён у гэты палон, бо ваяваў у рускім экспедыцыйным корпусе, толькі не ў Францыі, а ў Грэцыі, каля Салонік і пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі былыя саюзнікі іх паланілі і адправілі працаваць у Алжыр. Ну а пад час Другой сусветнай вайны ў Чырвонай арміі такіх паблажак ужо не было, пасля палона была фільтрацыя і на перадавую, аднак кляймо "здрадніка радзімы" заставалася і пасля вайны.
  • Андрусь
    27.10.2025
    Па-першае, у Карпенкі асобны ад Золкіна youtube-канал з назваю Apostle Dmytro Karpenko (https://www.youtube.com/@dmytrokarpenko/videos). Па-другое, там ужо самамала гады два таму паказваліся званкі Дмытру ад абмененых расійцаў і амаль у кожным інтэрв'ю расійцы, якія тэлефануюць сваякам, распавядаюць ім, што дадому яны наўрад ці патрапяць, а вернуцца зноў на фронт. Па-трэцяе, былі ў Карпенкі на інтэрв'ю і "другаходы" - тыя, хто ыў абменены, зноў трапіў на фронт і зноў патрапіў у палон. І яны таксама пацвярджалі, што дадому расійскае камандаванне адпускае толькі цяжкапараненых, якіх немагчыма выкарыстаць на вайне, рэшта пасля ФСБшнай часткі - адразу ў сваю частку, дзе служылі да палону і зноў на перадок. Чаму вы прачнуліся толькі зараз і падаеце як навіну са зместам "стала вядома"? Каму стала вядома? Рэдакцыі Нашай Нівы? Ну то не трэба спаць у шапку, а варта цікавіцца навінамі суседняй краіны своечасова.

    Ну а па-сутнасці, расійцы ва ўкраінскім палоне рэальна адпачываюць. Іх там добра кормяць, параненых лекуюць, яны жывуць у надзвычай камфортных умовах, выконваюць нецяжкую працу, кшталту склейвання кардонных каробак, на інтэрв'ю у Карпенкі і Золкіна яны могуць патэлефанаваць сваякам і распавесці пра сябе. Пасля знаходжання ў тых умовах, у якіх расійская армія трымае сваіх жаўнераў, для іх той палон - сапраўдны санаторый.
    А вось з украінцаў у расійскім палоне рэальна здзекваюцца, іх катуюць, медычную дапамогу не надаюць, кормяць памыямі, сувязь з роднымі - толькі праз папяровыя лісты, якія возіць Міжнародны чырвоны крыж. Плюс, парушэнне расіяй Жэнеўскіх канвенцыяў у частцы ўтрымання палонных у зоне баявых дзеянняў і наўмыснае іх знішчэнне (у лагеры ў Аленаўцы Данецкай вобласці расійцамі былі знішчаныя некалькі дзясяткаў украінскіх палонных).

    І дагэтуль расійскі бок не выдае і не паведамляе аніякай інфармацыі пра двух палонных беларусаў, якіх расійцы паланілі яшчэ ўлетку 2022 года - Яна "Тромблі" Дзюрбейку і Сяргея "Кляшча" Дзёгцева. Аніякае інфармацыі няма нават праз МКЧК.
    А гэтая міжнародная арганізацыя працуе толькі ў адзін бок, вымагаючы ад Украіны няўхільнага выканання найноўшых Жэнеўскіх канвенцыяў, а на расійскія парушэнні і катаванні палонных заплюшчваючы вочы.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць