Свет1616

«Мы ў крызісе»: Офіс прэзідэнта Літвы заклікае прымяняць кінетычныя сродкі супраць шароў

Галоўны дарадца прэзідэнта Літвы па пытаннях нацыянальнай бяспекі Дэйвідас Матулёніс заклікае шукаць спосабы прымянення кінетычных сродкаў для збівання паветраных шароў з кантрабандай, якія залятаюць з Беларусі.

Як паведаміў дарадца ў эфіры Радыё LRT у панядзелак, трапіць у цэль, якая знаходзіцца на вышыні 4—6 кіламетраў, з дапамогай стралковай зброі — «амаль немагчымая місія».

«Таму трэба шукаць эфектыўныя кінетычныя сродкі, каб збіваць гэтыя шары, і гэта, верагодна, стане галоўным выклікам, які мы будзем абмяркоўваць а 9‑й гадзіне на пасяджэнні ўрада», — сказаў Матулёніс.

Пасля таго, як на мінулым тыдні кантрабандныя паветраныя шары некалькі разоў парушылі працу аэрапортаў Літвы, магчымыя рашэнні па гэтым пытанні ў панядзелак абмяркуе Нацыянальная камісія па бяспецы.

У аўторак аналагічная міжведамасная нарада па гэтых пытаннях адбудзецца і ў адміністрацыі прэзідэнта Літвы.

«Мушу канстатаваць, што мы знаходзімся ў крызісе, і крызіс сапраўды даволі сур'ёзны. Гэта ўжо не толькі справа ўрада — гэта пытанне нашай агульнай мабілізацыі, каб мы маглі вырашыць гэтую праблему», — заявіў Матулёніс.

Кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Літвы Вілмантас Віткаўскас паведаміў, што было зафіксавана 66 шароў з кантрабанднымі цыгарэтамі — гэта ў некалькі разоў болей, чым у папярэднія дні.

Каментары16

  • Плян
    27.10.2025
    Трэба праводзіць чарговыя вучэнні НАТА "Wet Pants".
  • Ого, прагрэс!
    27.10.2025
    Літоўцы прачыталі нашы каменты на нн, што трэба збіваць паветраныя шары?
  • Элементарно
    27.10.2025
    Да, как видно, соображалка у этих ребят совсем атрофировалась, раз не могут придумать, что с этим делать.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Аказваецца, Клачко, Манько і Баранаў, якія сказалі, што выйшлі з КР з фракцыяй «Воля», нікуды не выходзілі9

Зяленскі: Гатовыя весці перамовы дзе заўгодна, толькі не ў Расіі і дакладна не ў Беларусі8

У Гродзенскай турме адкрылі праваслаўную царкву9

Расійскі ўдарны верталёт Ка-52 збілі сяброўскім агнём5

Канфлікт у мінскай школе: Дырэктар не пусціў сына на ўрокі з-за знешняга выгляду31

Маці Кацярыны Ваданосавай не вышлюць з Польшчы ў Літву — рашэнне суда5

У Варшаве асуджаны на пажыццёвае забойца беларускі Лізы падаў апеляцыю

Расійскай спявачцы Наока далі штраф за песню Манетачкі. Яна выконвае на вуліцы песні забароненых музыкантаў3

Мабільны аператар life:) рыхтуе рэбрэндынг11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц4

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць