Вайна33

УСУ пашкодзілі дамбу пад Белгарадам

Атакаваць плаціну вадасховішча ўкраінскія вайскоўцы пачалі ў пятніцу.

Камандуючы сіламі беспілотных сістэм Украіны Роберт «Мадзьяр» Броўдзі пацвердзіў, што ўкраінцы нанеслі ўдар па плаціне Белгародскага вадасховішча.

Узровень вады там упаў на 100 см.

25 кастрычніка губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў казаў, што плаціна пашкоджана ў выніку ўдару УСУ.

У выпадку разбурэння плаціны, па словах Гладкова, будзе пагроза падтаплення поймы ракі з боку Харкаўскай вобласці і некалькіх вуліц населеных пунктаў Белгарадскай вобласці, на якіх пражывае каля тысячы жыхароў. Расійскія мясцовыя ўлады пачалі прапаноўваць выезд у пункты часовага размяшчэння часткі жыхароў горада Шабекіна і пасёлка Бязлюдаўка.

Атакаваць плаціну вадасховішча ўкраінскія вайскоўцы пачалі ў пятніцу. Выкарыстоўваліся амерыканскія ракеты GMLRS.

На раніцу нядзелі вада ў вадасховішчы адступіла ад берага больш, чым на метр, пісалі мясцовыя паблікі. У сяле Графоўка Шабекінскай акругі вада затапіла бліндажы, у якіх знаходзіліся вайскоўцы. 

У нядзелю дамбу зноў абстрэльвалі — з сістэм HIMARS, пісаў канал «Пепел Белгород».

Каментары3

  • Тамагаўк
    27.10.2025
    "Выкарыстоўваліся амерыканскія ракеты GMLRS.
    У нядзелю дамбу зноў абстрэльвалі — з сістэм HIMARS.
    У сяле Графоўка Шабекінскай акругі вада затапіла бліндажы, у якіх знаходзіліся расейскія вайскоўцы."

    Ну вось і добра, ёсць чым страляць. А то ўсё насіліся з гэтымі тамагаўкамі, якія не надта прыдатныя для абстрэлаў лясістай мясцовасці. І якія запускаюцца ў асноўным з мора і патрабуюць занадта высокага ўзроўню папярэдняй выведкі.
  • Прыемныя навiны
    27.10.2025
    у апошні час.
  • Жора
    27.10.2025
    Пасля Кахоўскай ГЭС украінцам можна нішчыць любыя дамбы на расеі.

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Беларускі тэатр лялек пакажа спектакль бясплатна1

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць