Свет99

У КНДР узводзяць мемарыял у гонар салдат, што загінулі за Расію

У сталіцы Пхеньяне будзе ўзведзены Мемарыяльны музей баявых подзвігаў у памяць салдат, што загінулі на вайне ва Украіне.

Фота: KCNA.kp

Як паведамляе Паўночнакарэйскае тэлеграфнае агенцтва, ён будзе ўзведзены ў «гонар герояў КНДР, якія ідэйна-духоўнай перавагай, уласцівай абсалютна вернай кіраўніцтву Працоўнай партыі Карэі нашай арміі, масавым гераізмам, прыкладам адвагай і нязломным характарам здзейснілі неўміручыя подзвігі ў замежнай ваеннай аперацыі».

«Баявыя поспехі і бліскучыя баявыя подзвігі байцоў узброеных сіл Рэспублікі, здзейсненыя коштам крыві і жыцця ў ваеннай аперацыі па вызваленні Курскай вобласці брацкай Расійскай Федэрацыі, служаць цудоўнай легендай аб перамозе ў вайне, якая ўвайшла б асобнай старонкай у гісторыю будаўніцтва чучхейскай арміі і антыімперыялістычнай рэвалюцыйнай барацьбы, а таксама вялікімі заслугамі ў дэманстрацыі непераможнасці карэйска-расійскіх адносін, што завязаліся коштам крыві і перажываюць далейшае ўмацаванне, у стварэнні асновы для існавання, развіцця і вечнага росквіту дзвюх краін — КНДР і РФ», — гаворыцца ў паведамленні.

Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын ініцыяваў будаўніцтва Музея баявых подзвігаў і асабіста выбраў месца музея ў раёне Хвасона, які сімвалізуе сучасны Пхеньян.

Салдаты КНДР бралі ўдзел у баявых дзеянняў у Курскай вобласці Расіі, у якую ўвайшлі ўлетку 2024 года ўкраінскія часткі. Паведамлялася, што там загінулі сотні паўночнакарэйскіх салдат.

Каментары9

  • Жвір
    24.10.2025
    Великая идзеалагичэская вешч самай т.м. замерзлай краіны.
  • на гэтым месцы
    24.10.2025
    маглі быць і мы.
    можаце падставіць замест КНДР - РБ
    і замест Ына лукашэнку.
    Дзякуй богу, неяк мінула.
    Пакуль мінула.
  • Андрусь
    24.10.2025
    Дапамагалі расіі - апошняй імперыі, якая гвалтам утрымлівае ў паняволеным стане сотні народаў і здзяйсняе агрэсіўныя войны на суседскія, а пішуць пра антыімперыялістычную рэвалюцыйную барацьбу. Як і ўсе таталітарныя рэжымы гавораць цалкам супрацьлеглае рэчаіснасці.

Цяпер чытаюць

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца2

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская павіншавала Мадзьяра з перамогай на выбарах11

«Цыкада» — новы варыянт Covid‑19. Ён больш небяспечны?

Орбан павіншаваў Мадзьяра з перамогай9

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце62

Украінку не пусцілі ў музей вайсковай тэхнікі ў Германіі. Высветлілася, што і беларусам уваход туды забаронены22

Russia Today правяла прапагандысцкі фестываль у Італіі5

Рэпэр Лайтовы з поспехам прэзентаваў свой альбом на беларускай мове5

Бацькі выкрыкваюць гэтае імя, каб спыніць істэрыкі дзяцей — і трук працуе4

Беларуская спявачка раскруцілася ва Украіне. А цяпер спявае пра «любоў» Беларусі і Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца2

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць