Свет11

Транспартнікі Літвы асудзілі закрыццё мяжы з Беларуссю

Пасля таго, як у сераду Літва закрыла прыкладна на шэсць з паловай гадзін памежныя пераходы з Беларуссю «Меднікі» і «Шальчынінкай», Літоўская нацыянальная асацыяцыя аўтамабільнага транспарту Linava заявіла, што падобныя дзеянні негатыўна адбіваюцца на працы сектара. Служба ж аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМЛ) заявіла, што рух транспарту істотна парушаны не быў, піша LRT.

Генеральны сакратар Linava, якая аб'ядноўвае больш за 700 транспартных кампаній, Нарунас Раўлінайціс заявіў, што асацыяцыя рашуча крытыкуе рашэнне аб закрыцці сухапутных пераходаў з Беларуссю.

«Дзяржаўныя ведамствы маюць права і абавязак забяспечваць бяспеку паветранай прасторы, але прынятае ў дадзеным выпадку рашэнне выклікае сур'ёзныя сумневы ў яго суразмернасці. Паветраны інцыдэнт не павінен стаць падставай, каб паралізаваць аўтамабільныя перавозкі», — адзначыў Раўлінайціс.

Паводле яго слоў, падобныя дзеянні наўпрост б'юць па транспартным сектары, працаўнікі якога і без таго сутыкаюцца з невыноснымі ўмовамі чакання на мяжы.

Прадстаўнік памежнага ведамства паведаміў, што ў параўнанні з патокамі папярэдніх дзён сітуацыя сёння істотна не змянілася: чэргаў на памежных пунктах пропуску не назіралася, негатыўнай рэакцыі пасажыраў таксама не было.

Рашэнне аб закрыцці двух адзіных пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю ў начны час было прынята пасля таго, як з Беларусі ў краіну заляцела некалькі дзясяткаў паветраных шароў з кантрабандай, што таксама парушыла працу Віленскага аэрапорта.

Каментары1

  • Г2
    22.10.2025
    Где-то это было уже

Цяпер чытаюць

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?1

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўскім рынку прадаюць грыбы па 450 рублёў. За што такая цана?3

Лукашэнка пра чыноўнікаў: Пабудзе недзе ў месцах не так аддаленых — залаты чалавек21

Пасля таго, як Літва адмовіла Ціханоўскай у ахове за мяжой, яе візіт у Арменію прыйшлося адмяніць20

У Расіі спрабуюць адрадзіць «Волгу». Нехта засняў новую мадэль — гэта копія Geely11

Галоўны доктар Ельскай бальніцы, дзе ў маі памерла 14‑гадовая школьніца, узначаліў санаторый2

«Дурніца скончылася». Лукашэнка даручыў навесці ў АПК Віцебскай вобласці жалезны парадак26

Баі ў Купянску. Ці варта чакаць хуткага падзення горада?12

Міліцыя змяняе фармат службы 102. Як будзе па-новаму?10

Святлана і Сяргей Ціханоўскія апублікавалі вясельнае ФОТА33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?1

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць