Асуджанага на 20 гадоў анархіста Ігара Аліневіча перавялі ў калонію ў Мазыры
Стала вядома, дзе ўтрымліваюць палітзняволенага Ігара Аліневіча.

Ілюстрацыйнае фота: LookByMedia
Мужчына знаходзіцца ў мазырскай калоніі №20. Ігар зараз у ШІЗА, піша «Вясна».
У жніўні скончыўся тэрмін турэмнага рэжыму Аліневіча, пасля чаго Ігара адправілі па этапе ў калонію, але доўгі час не было вядома, у якую.
Ігар — актывіст анархічнага руху, якога затрымалі пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч на 29 кастрычніка 2020 года. Яго абвінавацілі па шэрагу крымінальных артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ, Дзяржкамітэта экспертыз Гомельскай вобласці.
У выніку Ігара асудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Каментары