Грамадства99

Што народ думае пра Ганну Сялук? Пачыталі тыктокі

Навіна пра тое, што кампанія нявесткі Лукашэнкі Ганны Сялук прадала караоке-шоу каналу СТБ за мільён еўра, не засталася незаўважнай у тыктоку. Людзі выказваюцца, а боты спрабуюць развярнуць сітуацыю на карысць сям'і Лукашэнкаў.

Ганна Лукашэнка, яна ж Ганна Сялук. Фота: БелТА

Найбольш каментаў сабрала поўная горычы рэпліка. «А на ін'екцыю для дзіцяці клянчаць у Мелстроя. Весялімся далей».

Каментаў такога роду нямала: «Госпадзе, што робіцца. А хворых дзетак колькі. А дапамогі няма ад дзяржавы», «Кошт уколу для дзіцяці, яго жыццё», «Лепш бы хворым дзецям аддалі. Іх столькі вунь шмат, якім патрэбна лячэнне».

Залайканыя і тыя каменты, у якіх адзначаюць, што чарговы фінансавы поспех нявесткі Лукашэнкі быў цалкам чаканым.

«Хто б сумняваўся», «А хто б сумняваўся. Трэба цягнуць, пакуль ва ўладзе», «Ну а каму ж думалі яшчэ».

Адзін з карыстальнікаў разгарнуў гэтую думку ў больш іранічны каментар: «Якія ж гэтыя Лукашэнкі гаспадарлівыя. Усё ў дом, усё ў сям'ю цягнуць».

Іншыя каментатары не шукаюць складаных тлумачэнняў і адкрыта звязваюць поспех Ганны Сялук з яе сваяцтвам з Аляксандрам Лукашэнкам. «Маўчу, усе зразумеюць».

Каментатары згадваюць і прорву паміж заробкамі «простых людзей» і даходамі лукашэнкаўскай эліты:

«Божа-божа, што вырабляюць багатыры», «Баль падчас чумы. Калі народ лічыць капейкі, каб выжыць, эліта працягвае весяліцца за падаткі народа».

Частка карыстальнікаў выказвае свой пратэст абыякавасцю, заяўляючы, што не збіраюцца глядзець новы праект: «Хто іх глядзіць», «Не гляджу нічога», «Ніколі не глядзеў і глядзець не буду».

На фоне абурэнняў у каментарах з'явіліся і абаронцы Ганны Сялук, і імаверныя боты, якія паўтараюць аднолькавыя пасланні. Першае з іх — «Ганна вельмі таленавітая і прыгожая».

«Ганна вельмі таленавітая. Творчасць заўсёды ў цане», «І што? Ганна таленавітая, прыгожая, наша беларуска. У яе вельмі добра ўдаецца. Так і трэба. А што тычыцца, колькі атрымала, — не лічыце, не зайздросьце», «Малойца, няхай зайздросцяць».

Другі наратыў — заклікі не лезці ў чужыя справы. «Лічыце свае грошы, а не нявесткі Лукашэнкі. Надта шмат ведаеце…», «Не трэба нам пра гэта ведаць».

Трэцяя група ставіць пад сумнеў саму інфармацыю: «А хто вам сказаў, што яна атрымала», «Чарговае трызненне. Усе ўсё ведаюць. І сумы, і як, і дзе, і па чым…. Усе сакрэты ім выклалі», «Не факт, што інфармацыя праўдзівая».

«Калі б такія грошы атрымала не нявестка Лукашэнкі, а якая-небудзь Лаліта ці Лера, то ніхто б і не заўважыў. А тут канец свету», — піша праўладны каментатар.

Аднак на гэты аргумент запярэчылі: «У тым жа і справа, што ніхто б не заўважыў, таму што гэта НАРМАЛЬНА, калі якая-небудзь Лаліта ці Лера сваім розумам такімі грашыма варочаюць. А тое, што набліжаныя да кармушкі, — не нармальна».

«Калі па-разумнаму, то сваякі не павінны займацца бізнэсам», — так мяркуе чалавек пра сітуацыю.

Каментары9

  • @
    07.10.2025
    Петыцыя аб далучэнні да рэакцый на сайце ванітуючага смайла ўсё яшчэ ў сіле. Ганначка ў гэтым сэнсе - заслужаная артыстка.
  • 3% у міня
    07.10.2025
    Самая таланлівая беларуска в маей інтэрнацыальнай сім'е. Толька ана вспомніла і сачыніла песню пра Александра, первава беларускава цара. Астальные дармаеды.
  • Павесiць
    07.10.2025
    Вось

Цяпер чытаюць

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя16

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?10

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска6

На старыцы Дняпра пад Рагачовам злавілі двухметровага сома ФОТЫ6

Зяленскі: Выставы ўзбраення падчас вайны дакладна праводзіць нельга1

КДК атрымае права прыпыняць працу крам за завышэнне цэн і забараняць ліквідацыю бізнэсу2

Зяленскі анансаваў з'яўленне ва Украіны беспілотнікаў з далёкасцю палёту да 10 тысяч кіламетраў3

У Бярозаўскім раёне кіроўца загінуў пасля таго, як у грузавіка лопнула кола

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя16

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць