Свет55

Упершыню ў гісторыі жанчына можа стаць прэм'ер-міністрам Японіі

Санаэ Такаічы абрана старшынёй Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі.

Фота: Kim Kyung-Hoon — Pool/Getty Images

64‑гадовая палітык перамагла свайго суперніка Сіндзіра Кайзумі, у другім туры выбараў кіраўніка ЛДП, піша The Guardian.

Такаічы, магчыма, стане першай жанчынай —прэм’ер-міністрам Японіі.

Калі кандыдатаў на лідарства ў кіруючай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі запрасілі падчас дэбатаў сказаць некалькі слоў па-англійску, Санаэ Такаічы зрабіла свой выступ кароткім: «Japan is back».

У адрозненне ад многіх яе нядаўніх папярэднікаў, Такаічы не мае гарантыі заняць пасаду прэм’ера, калі парламент збярэцца 15 кастрычніка. ЛДП і яе малодшы кааліцыйны партнёр Камэйта страцілі большасці ў абедзвюх палатах за апошні год і будуць вымушаныя абапірацца на галасы апазіцыі для зацвярджэння Такаічы — хаця назіральнікі лічаць, што гэта практычна гарантавана.

Санаэ Такаічы называе Маргарэт Тэтчэр сваёй натхняльніцай

Хто б ні стаў наступным прэм’ерам Японіі, яму давядзецца пераадольваць цяжкасці.

Такаічы мае ідэалагічную сувязь з былым прэм’ерам Сіндза Абэ, які быў забіты ў 2022 годзе, і падзяляе яго рэвізіянісцкія погляды на паводзіны Японіі ў часы вайны — пазіцыя, якая можа выклікаць напружанасць з суседзямі Японіі.

Яна раней узначальвала Міністэрства ўнутраных спраў і пайшла на выбары з экспансіянісцкай эканамічнай праграмай. Такаічы таксама выступала за перагляд гандлёвай дамовы з Трампам. Яна прапаноўвала перагледзець канстытуцыю краіны, заключыць «квазісаюз бяспекі» з Тайванем.

Каментары5

  • хх
    04.10.2025
    "Санаэ Такаічы называе Маргарэт Тэтчэр сваёй натхняльніцай"

    тэтчэр абдзяліла самых безабаронных, то бок толькі што нарадзіўшых жанчын

    вот это пример для подражания
  • даведка
    04.10.2025
    Что-то есть в ней от Кочановой...
  • хх
    04.10.2025
    даведка, такое же кивалово?

Цяпер чытаюць

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар3

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар

Усе навіны →
Усе навіны

Азаронак: Трэба адмяняць да ядрэні фені ўсялякія выбары52

Беларускі дызайнер прадае звычайны камень з Нарачы за $20001

Беларускія дальнабойшчыкі ўсё часцей выбіраюць для працы Германію замест Польшчы і Літвы. Расказваюць пра заробкі10

Колькі сяброў можа быць у чалавека ў эпоху сацсетак? Навуковец падлічыў4

«Раней Марзалюк выступаў у калоніі, што экстрэмісты — ворагі народу. А апошні раз — што трэба ўмець дараваць»10

11‑гадовую школьніцу з Брэста збілі за парушэнне правілаў гульні2

Ізраіль і ХАМАС падпісалі дамоўленасці ў межах першага этапу мірнага плана

Верашчака — польская страва і польскае слова. Бондараўцы ў захапленні ад чарговага «доказу» неіснавання беларускай культуры21

Былы палітвязень Шафарэнка: Не чапаць нашых родных — адна з умоў угоды з амерыканцамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар3

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць