Стала вядома, што каля месяца таму ў Магілёве затрымалі Дзмітрыя Чавусава. Паводле інфармацыі Mayday team, гэта брат палітвязня Віталя Чавусава. Прычына затрымання і цяперашні статус мужчыны невядомыя.

Віталь Чавусаў. Фота з сацыяльных сетак
Перад гэтым у канцы мая ў Магілёве асудзілі мясцовага прадпрымальніка, дырэктара адной з рэкламных фірмаў Віталя Чавусава. Як удалося высветліць, яму ставілі ў віну два артыкулы, звязаныя з так званым «садзейнічаннем экстрэмісцкай дзейнасці» — крымінальная справа была звязаная са «справай Гаюна».
Mayday team вядома, што Віталя Чавусава асудзілі да 4 гадоў пазбаўлення волі. Падрабязнасці справы і рэжым умоў адбыцця пакарання невядомыя, Віталь Чавусаў прызнаны палітвязнем.
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары