У Лідзе міліцыя затрымала 20-гадовага мужчыну, які ноччу разграміў прыпынак грамадскага транспарту. Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, інцыдэнт адбыўся каля 3-й гадзіны ночы 11 верасня на вуліцы Труханава.

Высветлена, што хлопец разам з сябрам ужываў алкаголь і ў нейкі момант стаў паводзіць сябе неадэкватна. У выніку ён рукамі і нагамі пашкодзіў часткі знешняй рэкламы і элементы павільёна на прыпынку, раскідаўшы іх па праезнай частцы.
Нанесеныя страты склалі 600 рублёў. За хуліганскія дзеянні завялі крымінальную справу.
Каментары