База ў Жэшуве — гэта ключавы хаб ваеннай падтрымкі Украіны.

Пяць расійскіх дронаў, якія заляцелі на тэрыторыю Польшчы ў ноч на 10 верасня, ляцелі прамым курсам у бок базы НАТА ў Жэшуве.
Праз гэтую базу транспартуецца ваенная тэхніка для Украіны. У НАТА лічаць, што гэта была наўмысная акцыя, піша TVP са спасылкай на Die Welt.
У сераду ўвечары адбылася ўнутраная сустрэча НАТО, прысвечаная бяспецы. Выданне, якое спасылаецца на папярэднія высновы польскіх следчых, сцвярджае, што ў ноч з аўторка на сераду пяць расійскіх дронаў знаходзіліся на прамой траекторыі палёту да базы альянса.
У выніку тры дроны былі збітыя галандскімі знішчальнікамі F-35, а два іншыя разбіліся незразумелым чынам.
«У цяперашняй сітуацыі мы мяркуем, што дроны, хутчэй за ўсё, наўмысна ўварваліся ў паветраную прастору НАТА», — сказаў выданню высокапастаўлены афіцэр НАТА.
Ён падкрэсліў, што з поўначы з аўторка на сераду да прыблізна 6.30 у паветраную прастору Польшчы, якая таксама з’яўляецца тэрыторыяй НАТА, уварвалася агулам ад 22 да 25 дронаў.
«Ужо сама вялікая колькасць дронаў робіць выпадковасць малаверагоднай», — адзначыў прадстаўнік НАТА.
Паводле Die Welt, уварванне расійскіх дронаў у Польшчу — гэта «найбуйнейшы інцыдэнт, датычны бяспекі НАТА, за дзесяцігоддзі».
Ці павінна НАТА пасля дронавай атакі на Польшчу задзейнічаць 5-ты артыкул? Адназначна — не. Але рэагаваць мусіць рашуча
Ніхто пакуль не зразумеў, што сказаў Трамп пра залёт расійскіх дронаў у Польшчу
Расійскія і лукашэнкаўскія спецслужбы на фоне залёту дронаў у Польшчу правялі інфаатаку. Яе зладжанасць дае падставы думаць, што залёт быў спланаваны
Туск: Значная частка расійскіх дронаў прыляцела ў Польшчу з Беларусі
У Польшчу заляцелі больш за два дзясяткі расійскіх дронаў, а не 10
Дрон упаў на жылы дом у Польшчы
«Гэта акт вайны»: кангрэсмен ЗША заявіў, што Расія атакавала НАТА
Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА
Цяпер чытаюць
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну
Каментары