Усяго патроху

У Белавежскай пушчы знайшлі рэдкі вайсковы грыб

У Бела­вежскай пушчы знайшлі рэдкі грыб — вайсковы кардыцэпс (Cordyceps militaris), паведамляе прэс-служба нацыянальнага парку. Гэты паразіт звычайна сустракаецца ў краінах Азіі і ў Беларусі вельмі рэдка, бо ў нашых шыротах умовы для яго існавання амаль адсутнічаюць.

Супрацоўнікі навуковага аддзела знайшлі грыб падчас палявых даследаванняў у сфагнавых хваёвых лясах. Кардыцэпс паразітуе на насякомых, галоўным чынам на мурашках і гусеніцах, пранікае ў іх нервовую сістэму, паралізуе арганізм і атрымлівае поўны кантроль над ім.

У Кітаі вайсковы кардыцэпс ужо тысячагоддзямі выкарыстоўваюць у медыцынскіх мэтах: з яго робяць прэпараты, якія павышаюць імунітэт, вынослівасць і ўзровень тэстастэрону ў мужчын.

Грыб таксама паказвалі ў папулярным серыяле The Last of Us, дзе ён выклікае глабальную пандэмію і ператварае людзей у зомбі. Але беларускія міколагі адзначаюць, што на самой справе такі сцэнарый немагчымы: грыб не можа прыстасавацца да чалавечага арганізму.

Каментары

Цяпер чытаюць

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы15

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская вітала ўвядзенне Зяленскім санкцый супраць Лукашэнкі3

Беларус зрабіў вінтажны рамонт у 178‑гадовай кватэры ў стылі «бабушатнік» і робіць на ёй бізнэс. Паглядзіце, як выйшла7

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі33

Улады Швецыі лічаць Расію галоўнай пагрозай

Уначы тэмпература апускалася да мінус 28°С

Школьнік спалохаўся, што ў Беларусь прыляцяць дроны, і аддаў кур'еру $30 000. А той схаваў грошы ў падштаннікі2

У Беларусі пакажуць расійскую кінаагітку — здымалі ў Крыме, Данецку і Марыупалі14

Адзінаццацікласнік мінскай школы скончыў жыццё самагубствам4

Сем тысяч еўра на патрэбы сям'і Паўла Севярынца сабралі за лічаныя гадзіны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы15

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць