Свет22

Літва афіцыйна звярнулася ў ICAO ў сувязі з беларускімі кантрабанднымі шарамі

Літва падала доказы ў Міжнародную арганізацыю цывільнай авіяцыі (ICAO) пра інцыдэнты, выкліканыя кантрабанднымі паветранымі шарамі, якія запускаліся з тэрыторыі Беларусі, паведамляе выданне vz.lt.

Кантрабандныя паветраныя шары | фота VRM

Прэм’ер-міністарка Літвы Інга Ругінене паведаміла, што гэта не адзінкавыя выпадкі, а паўтаральныя дзеянні, якія ствараюць рызыку для цывільнай авіяцыі і міжнароднай авіяцыйнай бяспекі. Літва чакае ад ICAO выразнай ацэнкі сітуацыі і прынцыповага рэагавання.

Міністр транспарту Літвы Юрас Тамінскас адзначыў, што ёсць прыкметы таго, што ICAO можа прызнаць гэтыя дзеянні Беларуссю як гібрыдную атаку. Гэта нібыта можа стаць вялікім палітычным ударам для рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які спрабуе паказаць сябе адкрытым для міжнароднага супрацоўніцтва, хоць фактычна ўхіляецца ад прызнання парушэнняў міжнароднага авіяцыйнага права.

Літоўскі міністр таксама адзначыў, што гэта можа дапамагчы пры магчымым увядзенні дадатковых санкцый супраць Мінска, бо афіцыйнае прызнанне ICAO падкрэсліць парушэнні міжнароднага права.

Звесткі пра інцыдэнты збіраюцца з кастрычніка мінулага года. Паводле звестак Міністэрства транспарту Літвы, з гэтага часу адбылося як мінімум 16 парушэнняў паветранай прасторы, якія закранулі больш за 370 рэйсаў і каля 53 000 пасажыраў, а агульныя страты перавышаюць 2,3 мільёна еўра.

У сувязі з пагрозай кантрабандных шароў фінская авіякампанія Finnair адмяніла вячэрні рэйс паміж Вільняй і Хельсінкі ў мінулым снежні, але Юрас Тамінскас паведаміў, што рэйс адновіцца з 1 сакавіка.

У сярэдзіне снежня 2025 года літоўскі ўрад аб’явіў надзвычайную сітуацыю з-за кантрабандных паветраных шароў, якія перашкаджалі працы аэрапортаў і стваралі рызыку для цывільнай авіяцыі. Раней, у кастрычніку, была часова закрытая мяжа з Беларуссю.

Ад мінулай восені службы Літвы праверылі каля 50 000 чалавек, 38 000 аўтамабіляў, канфіскавалі каля 100 шароў і знайшлі 234 000 пакетаў цыгарэт. Зніжэнне колькасці інцыдэнтаў у сярэдзіне снежня звязваюць з візітам прадстаўніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла ў Беларусь, пасля якога Лукашэнка абяцаў спыніць запуск кантрабандных паветраных шароў.

Літоўскія ўлады лічаць гэтыя залёты шароў гібрыднай атакой з боку Мінска.

Каментары2

  • спортлото
    18.02.2026
    учитывая полную блокаду бел. самолетов над Европой, ничего более страшного режиму уже не сделают, так что можно с тем же успехом обращаться в спортлото
  • Імя
    19.02.2026
    То бок летува жадае абвінаваціць Беларусь у працы летувіскіх кантрабандыстаў і тым, што еўрапейцы з летувісамі купляюць кантрабадныя беларускія цыгарэты

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Іскандэры» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі15

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Іскандэры» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

Назвалі 10 самых ціхіх гарадоў свету. Усе яны знаходзяцца ў Еўропе2

У нью-ёркскім Брукліне абрынуўся жылы дом. Як мінімум 8 ахвяр

Махляры напалохалі беларускую дзяўчынку вайсковымі дронамі

Джэнсэн Хуанг пакінуў пасаду генеральнага дырэктара Nvidia1

Пуцін прапанаваў правесці новую гуманітарную аперацыю паводле ўзору Алешак7

У ЗША бацька закапаў дзіця ў пераносцы для сабак. Але яно выжыла, правёўшы пад зямлёй суткі3

Маці, якая страціла дзвюх дачок у ДТЗ пад Оршай, асудзілі на тры гады зняволення. За яе просяць заступіцца2

Пуцін: Замежныя войскі ва Украіне будуць законнымі цэлямі для расійскіх вайскоўцаў8

Каго вышуквае міліцыя? Па 39% — палітычных і аліментшчыкаў. Рэшта — усе астатнія артыкулы ФОТАФАКТ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Іскандэры» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі15

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Іскандэры» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць