Недалёка ад чыгуначнага вакзала ў Мінску будуюць новую праваслаўную царкву
Храм у гонар іконы Божай Маці «Скорапаслушніца» будуюць у раёне вуліц Талстога і Магілёўскай. Ад мінскага чыгуначнага вакзала да будучай царквы — каля кіламетра, а ад станцый метро «Вакзальная» і «Інстытут культуры» — прыкладна 600—700 метраў, піша Realt.by.

Паводле публічнай кадастравай карты, зямельны ўчастак для будаўніцтва аформілі ў 2024 годзе. Як пазначана ў пашпарце аб’екта, работы пачаліся ў чэрвені 2025 года, а завяршыць іх плануюць у красавіку 2026-га.



Будоўля вядзецца побач са шматпавярховымі дамамі і прыватнай забудовай. Непадалёк знаходзяцца бізнэс-цэнтр «Тытул» на вуліцы Льва Талстога, чыгуначны вакзал і комплекс «Вароты Мінска».

Праект храма распрацаваны індывідуальна, з улікам патрэб людзей з інваліднасцю. У будынку прадугледжаныя чатыры надземныя ўзроўні і адзін падземны, а таксама ліфт.

Каментары
цалкам нязгодны з вамі, наконт архітэктуры БПЦ ў 2026 ёсць матэрыял на НН, пашукайце. Гэта не Мангольская архітэктура маскоўскага улуса. А Рымскі (ардынскае золата потым заменім на дахоўку ) архітэктурны стыль. Нажаль пакуль мы не спынім грамадзянскую вайну Віленскага барока ў нас не будзе , акрамя новых касцёлаў