5 жніўня ратавальнікі аператыўна патушылі загаранне ў адным з магілёўскіх гатэляў на вуліцы Ленінскай. Паведамленне аб пажары ў тэхнічным памяшканні (цеплавым вузле) паступіла ў 16:39 ад супрацоўнікаў установы.

Скрыншот з відэа
Прыбыўшы на месца, работнікі МНС пабачылі дым, што ішоў з падвальнага памяшкання. Для ліквідацыі загарання было задзейнічана 7 адзінак тэхнікі.
З будынка самастойна эвакуяваліся 15 чалавек. Ніхто ў выніку не пацярпеў.
У выніку пажару пашкоджаныя два воданагравальнікі, закураныя сцены і столь у тэхнічным памяшканні. Прычыны здарэння высвятляюцца.
Каментары