Частка пад’езда шматкватэрнага дома абвалілася ў расійскай Астрахані, ратаўнікі разбіраюць канструкцыі і праводзяць эвакуацыю, паведамілі ў МНС. Абвальванне адбылося на вуліцы Ляхава, 6.

Фота: МНС Расіі
«Супрацоўнікі МНС Расіі разбіраюць канструкцыі, эвакуююць жыхароў і шукаюць магчымых пацярпелых», — гаворыцца ў паведамленні службы.
У міністэрстве ўдакладнілі, што абвалілася частка кватэр з першага па пяты паверхі, узгарання не было.
Паводле даных сэрвісу «Домклік», гэта пяціпавярховік, пабудаваны ў 1962 годзе. У доме 167 кватэр. Дом яшчэ ў 2020 годзе быў прызнаны аварыйным, паведамляе Baza са спасылкай на прэс-службу МНС.
Каментары