У Гомелі пенсіянер высадзіў у двары дрэвы. Але іх верхавіны паабломвала злая 90-гадовая суседка
Мясцовы жыхар хацеў упрыгожыць двор каля свайго дома дрэвамі і кустамі, але спадабалася гэта не ўсім.

Гісторыю расказала «Гомельская праўда».
Побач з адным з дамоў у Гомелі камунальнікі высадзілі каля 80 саджанцаў. Але неўзабаве частка з іх была паламаная — паводле мясцовых, гэта зрабілі маладыя людзі з асацыяльнымі паводзінамі.

86-гадовы Аляксандр Кавалёў, не захацеўшы мірыцца з такой стратай, разам з таварышам па службе прывёз новыя расліны і самастойна пасадзіў іх на месцы пашкоджаных.
Аднак праблемы не скончыліся. Паводле слоў пенсіянера, зламысніцай аказалася яго 90-гадовая суседка, якую ён застаў за тым, як яна ламала верхавіны маладых дрэў — нібыта з простай шкоднасці.

Жанчына не хавае, што ёй таксама не даспадобы кусты парэчкі пад балконам — і нават пагражае пазбавіцца і ад іх.
Сам Аляксандр прызнаецца, што не ведае, куды звяртацца па дапамогу — сіл і цярпення сварыцца з такой суседкай ужо няма.
Каментары
Мабыць, на злосных суседзяў дэндрафобаў знайшлі нейкі сродак)))