Грамадства1010

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу

Мікалай і Таццяна (імёны зменены) — беларусы з польскімі каранямі. Яны выхоўваюць двух дзяцей. Вось толькі робяць гэта паасобку. Мікалай са старэйшай дачкой цяпер у Польшчы, а Таццяна з малодшай — у Грузіі. Аб’яднацца яны не могуць. Жанчына не можа атрымаць у Грузіі польскую візу, а мужчына не можа паехаць у Грузію. Як так атрымалася, Мікалай распавёў Most.

Ілюстрацыйнае фота

Сям’я пакінула Беларусь з-за рызыкі пераследу Мікалая за палітыку. Спачатку яны жылі ў Грузіі. Але калі ў 2024 годзе там узрос уплыў Расіі, у беларускіх актывістаў з’явіліся праблемы і ў гэтай краіне.

З таго часу Мікалай разам са старэйшай дачкой жыве ў Польшчы. У яго польскія карані, па карце паляка ён без цяжкасцей атрымліваў польскую візу, а ў 2025 годзе падаў дакументы на пастаянны ДНЖ — цяпер яго справа разглядаецца.

У Таццяны таксама ёсць карта паляка. І раней яна таксама без цяжкасцей атрымлівала візы. Таму пара меркавала, што ў гэтым годзе жанчына вырашыць справы ў Грузіі (за час жыцця ў гэтай краіне яна знайшла там працу), а потым разам з малодшай пераедзе ў Польшчу да Мікалая і старэйшай дачкі. У сакавіку 2025 года яны нават прыязджалі ненадоўга ў Польшчу — пабывалі ўсе разам. Канчатковы пераезд запланавалі на гэта лета.

Але для гэтага маме з дачкой трэба было атрымаць новыя візы. Паколькі вяртацца ў Беларусь Таццяна не хоча з меркаванняў бяспекі, яна мела намер звярнуцца ў консульства Польшчы ў Тбілісі. Доўгае пражыванне ў Грузіі дае на гэта права.

«Дзіця накіравалі атрымліваць візу ў Беларусь»

У маі яна ўпершыню пайшла ў консульства з усімі дакументамі, у тым ліку картай паляка і дамовай арэнды, якая пацвярджае, што яны жывуць у Грузіі. Але супрацоўнікі запатрабавалі дадатковыя паперы. Па-першае, пацвярджэнне працы Мікалая ў Польшчы. Па-другое, ён павінен быў аформіць у натарыуса дазвол на выезд дзіцяці за мяжу.

Усё гэта Мікалай падрыхтаваў і перадаў жонцы ў Грузію. Да справы далучылі дакументы, што пацвярджаюць прычыну, з-за якой Мікалай не можа вярнуцца на радзіму і жыве ў Польшчы.

У ліпені Таццяна зноў пайшла ў консульства. Але зноў безвынікова. Аказалася, што польскі натарыус, афармляючы дазвол для дачкі, указала ў дакуменце пашпартныя даныя, у тым ліку беларускую рэгістрацыю.

— І дзіця накіравалі атрымліваць візу ў Беларусь, — распавядае Мікалай. Відаць, консульства палічыла, што там дзяўчынка пастаянна пражывае.

Акрамя таго, паводле яго слоў, жонцы сказалі, што ад моманту вяртання з Польшчы да падачы дакументаў на візу павінна прайсці шэсць месяцаў. Аператыўна знайсці пацвярджэнне такому патрабаванню не ўдалося.

Новы план: дачка пойдзе ў школу за 25 кіламетраў ад дома

Цяпер сям’я рыхтуе новы план, як аб’яднацца. Па-першае, Мікалай мае намер зрабіць у натарыуса новы дазвол — на гэты раз без указання беларускай рэгістрацыі. Па-другое, малодшую дачку пара запісала ў дзяржаўную школу.

— Праўда, бліжэйшую школу з рускім сектарам (рускай мовай), дзе яе былі гатовыя прыняць, удалося знайсці толькі за 25 кіламетраў ад дому, — не хавае засмучэння Мікалай.

Але затое так удасца пацвердзіць, што дзяўчынка пастаянна жыве ў Грузіі. На гэтым падставе Таццяна разлічвае атрымаць ДНЖ у Грузіі для сябе і дачкі — заявы звычайна разглядаюцца ад аднаго да некалькіх месяцаў. І ўжо з грузінскім ДНЖ у польскага консульства дакладна не будзе падстаў накіроўваць беларусак на радзіму па польскую візу.

Наступную спробу атрымаць візу запланавалі на верасень.

Каментары10

  • Indrid Cold
    30.07.2025
    Чарговы раз Мост расказвве дрэннае пра Польшчу. Хай нешта добрае раскажа ;)
  • Политзек
    30.07.2025
    Пишите Тихановским,помогут Вам!
  • I
    30.07.2025
    Гэта тожэ харошы беларус: “Праўда, бліжэйшую школу з рускім сектарам (рускай мовай), дзе яе былі гатовыя прыняць, удалося знайсці толькі за 25 кіламетраў ад дому, — не хавае засмучэння Мікалай.”
    Сям’я з’ехала з Беларусі з-за рускіх парадкаў там, а ён ўсё адно цягне дзіця ў расейскую школу за 25 км ад дому, каб вучыць дзіця Пушкіну🤦🏼🤦🏼🤦🏼🤦🏼
    Такія, як ён не выпраўляльныя. Нашто дзіцяці руская мова, калі яно будзе жыць
    У Польшчы або іншай заходняеўрапейскай краіне?

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме26

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Усе навіны →
Усе навіны

У Інданезіі прамаўчалі пра візіт міністра абароны ў Беларусь1

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

ДТЗ у Талачынскім раёне: пацярпелі 4 чалавекі, адзін — загінуў

У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы2

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу10

Беларусы здымаюць у Польшчы серыял пра свінгераў23

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне прапала ў гарах Пакістана1

Магутны землятрус каля берагоў Камчаткі прывёў да цунамі, у Японіі і на Гаваях абвешчана эвакуацыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме26

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць