Грамадства22

Беларускі пасол расказаў, што чуваць пра беларуску, якая знікла ў М'янме

Пасол Беларусі ў В’етнаме і М’янме Уладзімір Баравікоў паведаміў, што з 9 кастрычніка пасольства атрымала заяву ад маці зніклай Веры Краўцовай з просьбай дапамагчы ў яе пошуку ў М’янме і Тайландзе. Адразу былі накіраваныя запыты ва ўрадавыя і сілавыя органы гэтых краін, а таксама наладжаныя прамыя кантакты, піша БелТА.

Вера Краўцова

Да дапамогі цяпер падключаны афіцыйныя консульскія прадстаўніцтвы Беларусі ў Бангкоку (Тайланд) і Янгоне (М'янма). Па інфармацыі пасольства, дзяўчына выляцела з Бангкока ў Янгон 20 верасня, але іншых дакладных звестак пра яе месцазнаходжанне ці прававы статус пакуль няма. Пошукавыя мерапрыемствы працягваюцца, пасольства абяцае аказаць усю неабходную дапамогу беларускім грамадзянам.

Уладзімір Баравікоў таксама адзначыў, што ў М’янме дзейнічаюць махлярскія цэнтры, асабліва каля мяжы з Тайландам, і хоць некаторыя з іх былі закрытыя, праблема пакуль існуе. Пасольства не мае дакладных даных пра ўдзел беларусаў у незаконнай дзейнасці ў такіх цэнтрах, але асобныя выпадкі фіксуюцца.

У прыватнасці, у сакавіку 2024 года адна беларуска была паспяхова вярнутая дадому пасля незаконнага ўтрымання ў такім цэнтры дзякуючы супрацоўніцтву беларускіх уладаў з М’янмай і Тайландам. Пасол заклікаў грамадзян быць уважлівымі, асцярожна ставіцца да прапаноў аб працы ў гэтым рэгіёне і не рызыкаваць. Ён таксама нагадаў пра магчымасць скарыстацца гарачай лініяй пасольства ў экстраных сітуацыях.

Каментары2

  • Беларус
    16.10.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Беларус
    28.10.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

У Крамлі пракаментавалі вынікі сустрэчы з амерыканскімі перамоўнікамі2

Наступны раўнд перамоў па Украіне мае прайсці на наступным тыдні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць