Грамадства22

Ірландзец, які тэсціраваў беларускія сталоўкі, паехаў з Беларусі

У Беларусі Найл Доэрці пражыў 10 гадоў. Аб прычынах ад'езду ён расказаў у новым відэа на сваім ютуб-канале, якое запісаў ужо ў Ірландыі.

Найл Доэрці Найл Доерти
Найл Доэрці. Скрын відэа: IrishPartizan / YouTube

Блогер з Ірландыі Найл Доэрці дзесяць гадоў пражыў у Мінску. Пад нікам Irish Partizan ён публікаваў агляды на розныя беларускія сталовыя. А таксама здымаў відэа з розных гарадоў, святкавання Дня Незалежнасці.

Нядаўна Доэрці з'ехаў з нашай краіны.

Па словах Найла, сваё першае відэа аб Беларусі ён выклаў яшчэ ў 2019 годзе. І яно было прысвечана святкаванню Дню Перамогі ў Гомелі.

«Я выкарыстоўваў свой канал, каб весці відэаблог і дакументаваць штодзённае жыццё ў Беларусі — жыццё ірландца, які жыве і працуе ў Беларусі, у Мінску. З цягам часу я стаў кімсці накшталт Mr.Minsk. Шмат хто звяртаўся да мяне і казаў, што знайшоў ува мне вялікую крыніцу натхнення», — расказвае Доэрці і заўважае: «Але, як кажуць, усе падарожжы ў рэшце рэшт павінны калі-небудзь скончыцца».

Паводле яго слоў, сур’ёзныя змены пачаліся яшчэ ў канцы мінулага года. На Каляды яго канал страціў магчымасць манетызавацца праз санкцыі Google супраць Беларусі, што азначала страту даходу з YouTube. Але гэта, па словах блогера, не стала пачаткам праблем.

Найл кажа, што раней падпісчыкі скардзіліся на тэхнічныя збоі — іх аўтаматычна адпісвалі ад канала, а каментарыі не адлюстроўваліся.

«Кожны раз, калі я выкладваў новае відэа, я страчваў у сярэднім ад 20 да 25 падпісчыкаў — з кожным відэа. І гэта страшэнна засмучала», — жаліцца Доэрці.

Акрамя праблем з YouTube, у асабістым жыцці Найла таксама адбыліся змены. У сярэдзіне сакавіка ён быў звольнены з ІТ-кампаніі, у якой працаваў. Пасля гэтага блогер прыняў прапанову працы ў новай краіне.

Найл пакуль не называе краіну, куды пераязджае, аднак кажа, што гэта не Расія, хоць ён некалькі разоў згадваў яе на сваім канале.

«Так, я пакідаю Беларусь. Дзесяць гадоў жыцця. Так, гэта крыху сумна. Але прыйшоў час ісці далей. Пачынаецца новы раздзел — поўны надзей і адкрыццяў».

Каментары2

  • Xorvin
    19.07.2025
    После десяти лет преподавания английского языка в белорусской IT-компании вариантов для дальнейшего движения не так уж и много. Вероятно, всплывет где-нибудь в Вильнюсе.
  • Сергей
    19.07.2025
    Xorvin, Какое вы хотите продвижение ? Причет тут Вильнюс ? Там все дорого, богата и престижно и потом все двери на планете элитарные открыты. Он тут весьма не бедно жиль. Иностранцам егo видео нравились.

Цяпер чытаюць

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі17

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску затрымалі пенсіянера, які чыніў самасуд над кіроўцамі2

Хлопцу з Брэста няма і 15-ці, а ў яго ўжо 52-гі памер нагі і рост больш за 2 метры6

Вялікабрытанія назвала імёны 18-ці пуцінскіх шпіёнаў

У Расіі назвалі цану на новы аўтамабіль Lada Iskra5

У Наваполацку зафіксавалі злавесна-прыгожыя маланкі на захадзе сонца ФОТАФАКТ

Лясныя пажары сёлета знішчылі ў Еўропе тэрыторыю памерам з Люксембург1

Былога футбаліста «Крумкачоў» асудзілі за ўдзел у пратэстах1

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць19

ЗША паказалі ўласны аналаг іранскага дрона-камікадзэ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі17

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць