Грамадства77

З'явілася новае сведчанне пабудовы расіянамі сакрэтнай ядзернай базы ў Асіповічах

Расія ўзмацняе сваю ядзерную інфраструктуру на фоне працяглага канфлікту ва Украіне і росту напружання з Захадам. Паводле спадарожнікавых здымкаў Planet Labs, атрыманых Business Insider, маштабнае будаўніцтва ідзе на пяці сакрэтных ядзерных аб’ектах, адзін з якіх у Беларусі.

Прыблізна за 8 км на ўсход ад Асіповічаў размешчана 1405-я база боепрыпасаў, дзе, згодна з аналізам фота, у 2025 годзе з’явіўся новы, абгароджаны трохслаёвай агароджай участак з высокім узроўнем бяспекі.

У яго паўночна-ўсходнім куце цяпер стаіць сховішча, верагодна прызначанае для тактычных ядзерных зарадаў. Уваход да гэтага ўчастка закрыты ад спадарожнікаў, што сведчыць пра павышаную сакрэтнасць.

Аналітык Ганс Крыстэнсэн з Федэрацыі амерыканскіх навукоўцаў таксама адзначыў будаўніцтва пляцоўкі разгрузкі і новай дарогі, якая можа злучыць базу з чыгункай. Такі транспартны вузел мае ключавое значэнне для перавозкі ядзерных боегаловак, якія Расія, як правіла, транспартуе не паветрам, а чыгуначным шляхам.

У Асіповічах, па даных расследавальнікаў, існуе яшчэ адна база, там размешчаны пускавыя ўстаноўкі «Іскандэр». Яны здольныя запускаць ракеты з ядзернымі зарадамі на адлегласць да 500 км. Паводле Крыстэнсэна, гараж для гэтых установак быў пабудаваны, калі Расія перадала «Іскандэры» Беларусі ў канцы 2022 года.

Да сярэдзіны 2025 года база значна пашырылася: з’явіліся новыя будынкі і сховішчы, а на здымках бачны сляды колаў цяжкіх транспартных сродкаў, што сведчыць пра актыўнае выкарыстанне.

Нягледзячы на інфраструктурную гатоўнасць, эксперты лічаць, што самі ядзерныя зарады пакуль знаходзяцца на тэрыторыі Расіі, напрыклад, у Бранску. Яны могуць быць дастаўлены на беларускую тэрыторыю пры неабходнасці. Паводле ацэнак, галоўнае прызначэнне гэтых збудаванняў — рыхтаваць для РФ магчымасць аператыўнага разгортвання тактычных ядзерных узбраенняў у Беларусі.

Каментары7

  • Каму прыляцiць адказ
    16.07.2025
    Будзе, выкарыстаюць абавязкова. Рабам трэба ведаць што адказ будзе не па пуцiне, а па iм
  • Андрусь
    16.07.2025
    Я б звальваў адтуль і падалей... Бо калі што якое, то нічога звычайнаму жыхару той мясцовасці не дапаможа.
  • Юзаф
    16.07.2025
    дыктатары усіх краін вывучылі урок : у каго не было ядзернай зброі (Хусэйн, Кадафі..) - таго у рэшце рэшт будуць бамбіць і скінуць. А паўднева карэйскі пончык сядзіць сабе і ніхто яго не чапае.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак23

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх12

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак23

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць