Свет22

Пашынян паабяцаў узначаліць вызваленне Армянскай царквы ад «антыхрысціянскай, антынацыянальнай, антыдзяржаўнай» групоўкі

Прэм'ер Арменіі паабяцаў асабіста ўзначаліць вызваленне Армянскай царквы ад «антыхрысціянскай, антынацыянальнай, антыдзяржаўнай» групоўкі, паведамляе РБК.

Нікол Пашынян. Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Паводле яго слоў, у кіраўніка царквы Армянскай апостальскай царквы (ААЦ), каталікоса ўсіх армян Гарэгіна II, кіраўніка Шыракскай епархіі Мікаэла Аджапахяна і іншых высокапастаўленых святароў «поўная адсутнасць сувязі» з Ісусам.

Пашынян заявіў, што «высказванні Гарэгіна ІІ сведчаць пра яго падтрымку планаў ваеннага перавароту і гвалту», паведамляе Panarmenian.com.

На сваёй старонцы ў Facebook Пашынян напісаў, што калі каталікос лічыць арышт архірэяў Вазгена Галстаняна і Геворга Аджапахяна незаконным, то тым самым ён «падзяляе планы ваеннага перавароту і ідэалогію гвалту».

«Калі Ктрыч Нерсісян [свецкае імя Гарэгіна ІІ — НН] лічыць арышт Вазгена Галстаняна і Геворга Аджапахяна незаконным, значыць, ён падзяляе ідэалогію і планы гэтых асоб, накіраваныя на арганізацыю ваеннага перавароту, расстрэлы каля сцен і стварэнне хаосу ў краіне», — заявіў Пашынян.

Выказванні Пашыніна сталі працягам яго зацяжнога канфлікту з армянскай царквой. Яе прадстаўнікоў і іх прыхільнікаў (расійскага бізнесмена Самвела Карапецяна, які падтрымаў царкву, арыштавалі) прэм'ер-міністр абвінавачвае ў спробе захопу ўлады.

Тым часам у армянскіх СМІ, якія крытычна настроеныя да Пашыняна, паведамляецца, што армянскія ўлады рыхтуюцца да штруму Эчміядзіна — рэзідэнцыі ААЦ.

Напрыклад, Пашынян падкрэсліў неабходнасць «прадпрымаць актыўныя крокі па вызваленні рэзідэнцыі Каталікоса і арганізацыі новых выбараў Каталікоса». Ён таксама абвясціў пра стварэнне Каардынацыйнай групы для вырашэння арганізацыйных пытанняў і адзначыў, што асабіста возьме на сябе адказнасць за выбар першых дзесяці яе членаў.

Раней Эчміядзін распаўсюдзіў заяву, у якой заклікаў улады Арменіі «неадкладна вызваліць духоўных братоў, нацыянальнага дабрачынцу і звязаных з імі суайчыннікаў і дзейнічаць выключна ў межах закона».

Каментары2

  • Барадзед
    08.07.2025
    Правильно. Давить кацапских агентов!
  • Marcus
    08.07.2025
    У СССР, усё (і ўсе), што датычыла рэлігіі кантралявалася вядомай канторай. Памятаю, як яшчэ ў савецкі час тагачасны армянскі каталікос выказваўся пра "ісконныя" землі і дэманстраваў мапу "Вялікай Арменіі". Чым для армянаў скончылася гэтая вайна, мы ведаем і павага тым армянскім палітыкам, хто не павёў народ на забой. А Пан Бог няхай дапаможа Пашыняну весьці сваю краіну да волі і спакою.

Цяпер чытаюць

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі праз недахоп вады забараняюць напаўняць басейны і паліваць газоны1

«Заўсёды хочацца больш». Як трацяць грошы беларусы з заробкам 5—6 тысяч рублёў3

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў39

Пры ўдары па Самары, верагодна, пашкодзілі цэх, дзе вырабляюць электроннае абсталяванне для ракет-носьбітаў «Саюз-2»2

Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ3

Скандальна вядомая сетка дастаўкі сушы «Ёбідаёбі» памяняла назву

Пад Гомелем са дна Сожа паднялі мораныя дубы, якія праляжалі пад вадой тысячы гадоў12

Верагоднасць рэкордна моцнага Эль-Ніньё дасягнула 70%

Талібы прапанавалі ЗША вярнуцца ў Афганістан4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць