Партыя КПРФ падчас з’езду, які прайшоў 5 ліпеня ў аздараўленчым комплексе «Снегіры» ў Маскоўскай вобласці, прыняла рэзалюцыю, у якой абвясціла памылковым даклад Мікіты Хрушчова пра культ асобы Сталіна ў 1956 годзе.

У дакуменце гаворыцца, што КПРФ лічыць неабходным «ацаніць памылковым і палітычна прадузятым» даклад Мікіты Хрушчова «Аб кульце асобы і яго наступствах», прадстаўлены на закрытым пасяджэнні дэлегатаў ХХ з’езду КПСС 25 лютага 1956 года, піша Расійская служба Радыё Свабода.
Гэты даклад быў прысвечаны асуджэнню культу асобы Сталіна, масаваму тэрору і злачынствам другой паловы 1930-х — пачатку 1950-х гадоў, віна за якія ўскладалася асабіста на Сталіна. Даклад лічыцца пачаткам хрушчоўскай адлігі.
Акрамя таго, падмаскоўны з’езд КПРФ перавыбраў 81-гадовага Генадзя Зюганава старшынёй ЦК КПРФ — ён займае гэтую пасаду з 1993 года.
Афіцыйная назва самой партыі была зменена на «КПРФ — палітычная партыя Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
у Канадзе ды Амэрыцы .
у 1939 падпісалі ,,мір,, з Гітлерам , яго таксама хацелі закапаць разам з Эу́ропай , але той апярэдзіу́ , за месяц дайшоу́ да улуса , людзі з кветкамі сустракалі германца .
Амэрыка памагла , а то б да Ціхага акіяна дабеглі .
быу́ варварам народны супраціу́ - украінцы , ,,басмачы,, , лясныя браты , ,,нацыяналісты,,
мільён Беларусау́ забілі , зьнішчылі , растапталі .
У́сё гэта пау́торыцца , спадарства .
Камуністы маглі б пад крызіс вярнуцца на палітычную арэну, але роля клоунаў у шапіто ім відавочна падабаецца.