Грамадства

У польскі суд накіравалі справу беларуса, абвінавачанага ў ДТЗ з шасцю пацярпелымі

Польская пракуратура завяршыла расследаванне і накіравала ў суд справу аб дарожна-транспартным здарэнні, якое адбылося 9 чэрвеня 2024 года ў Варшаве. Абвінавачваюцца два чалавекі: грамадзянін Беларусі Генадзь А. і грамадзянін Польшчы Міхал С., піша Reform.news.

Фота: @kmpspwarszawa

Беларуса вінавацяць у тым, што, паварочваючы налева на аўтамабілі Toyota, ён не прапусціў BMW, які рухаўся на зялёнае святло, хоць і з перавышэннем хуткасці — ад 86 да 114 км/г пры дазволеных 50.

У выніку сутыкнення BMW вылецеў на пешаходны пераход, дзе шэсць чалавек чакалі зялёнага сігнала, а яшчэ пяцёра ішлі па тратуары. У аварыі пацярпелі шэсць чалавек: адзін атрымаў цяжкія траўмы, трое — сярэдняй ступені, астатнія — лёгкія.

Польскага кіроўцу абвінавачваюць у тым, што ён быў за рулём пад уздзеяннем наркотыкаў — у яго арганізме знайшлі какаін — і таксама парушыў правілы дарожнага руху, што стала прычынай аварыйнай сітуацыі.

Следства лічыць, што беларус не быў дастаткова ўважлівым пры павароце і гэта стала непасрэднай прычынай аварыі. Пры гэтым дзеянні польскага кіроўцы таксама паўплывалі на сітуацыю — ён ехаў занадта хутка, чым мог увесці ў зман іншага шафёра.

На першапачатковым допыце беларус прызнаў віну і даў тлумачэнні, але пазней адмовіўся ад прызнання віны. Польскі грамадзянін таксама сваёй віны не прызнаў.

Беларусу пагражае ад 6 месяцаў да 8 гадоў пазбаўлення волі. Польскаму кіроўцу — да 16 гадоў за аварыю і дадаткова да 3 гадоў за кіраванне аўто пад наркотыкамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў17

400 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымалі адразу дзве дзяўчыны з Ліды

Сацыяльныя сеткі робяцца галоўнай крыніцай навін, і гэта выгадна палітыкам-папулістам1

400 балаў на ЦТ набраў Мацвей з барысаўскай гімназіі1

Падчас саміту G7 Трампа не ўдалося пераканаць пастрожыць санкцыі супраць Расіі3

На мінулым тыдні адбыліся ўцечкі персанальных даных з некалькіх беларускіх кампаній

У Магілёве сем штрафаў за перавышэнне хуткасці атрымала жанчына, якая нават не ходзіць2

Прынц Рэза Пехлеві выступіў з відэазваротам да народа Ірана, заклікаў да паўстання12

Беларусу, які ваюе за Расію, далі расійскі пашпарт. У Беларусі ён касіў ад войска3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць