Эканоміка1818

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

Белстат упершыню з часоў пандэміі апублікаваў даныя аб нараджальнасці ў Беларусі. Дзякуючы ўцечкам, інфармацыя з'яўлялася і ў папярэднія гады, але цяпер яна пацверджаная афіцыйна. У 2024 годзе ў краіне нарадзіліся 58 938 дзяцей — што ўдвая менш, чым было дзесяць гадоў таму (у 2014 годзе на свет з'явіліся 118 697 беларусаў). Статыстыка многіх шакавала, але Беларусь тут не ўнікальная. Паглядзелі, якія паказчыкі ў суседзяў.

Ва ўсім свеце заўважны трэнд на зніжэнне нараджальнасці. Жанчыны ў Еўропе цяпер нараджаюць амаль у 6 разоў радзей, чым гэта было 60 гадоў таму.

Гэта ж датычыцца і Усходняй Еўропы — ва ўсіх суседзяў Беларусі зараз нізкія паказчыкі фертыльнасці насельніцтва, то-бок таго, колькі дзяцей прыходзіцца ў сярэднім на адну жанчыну. У Беларусі гэты каэфіцыент зараз складае 1,08 бала, кажа эканаміст Леў Львоўскі. Сусветны банк разлічвае фертыльнасць у Беларусі за 2023 год на ўзроўні 1,2.

Літва 

Нараджальнасць у 2,4-мільённай Літве змяншаецца ўжо працяглы час. Па гэтым паказчыку 2024 год для краіны стаў антырэкордам за часы незалежнасці.

Дзесяць гадоў таму ў Літве нараджалася на траціну больш дзяцей, чым зараз: 30 369 хлопчыкаў і дзяўчынак з’явіліся на свет тады і толькі 18 979 — цяпер.

Тое ж датычыцца і паказчыка фертыльнасці: з 1,63 бала ў 2014 годзе ён знізіўся да 1,2 у 2023 годзе. Аптымальны для аднаўлення грамадства каэфіцыент — 2,1 дзіця на адну жанчыну.

Нараджальнасць у Літве з 2013 па 2022 год. Графік: Афіцыйны статыстычны партал Літвы / osp.stat.gov.lt

Польшча

Падобная дынаміка і ў Польшчы, дзе насельніцтва складае 38 мільёнаў чалавек. У 2014 годзе там нарадзілася 376 501 дзіця, а ў 2024 — усяго 252 тысячы.

Фертыльнасць там цяпер такая ж, як у Літве — 1,2.

Каэфіцыент фертыльнасці ў Польшчы з 2014 па 2023 год. Графік: World Bank / data.worldbank.org

Латвія

У суседняй Латвіі сітуацыя яшчэ больш крытычная: за 10 гадоў нараджальнасць скарацілася амаль што ўдвая. За 2024 год у краіне з насельніцтвам 1,875 мільёна чалавек нарадзілася 12 887 дзяцей. У 2014 годзе — 21 746.

Фертыльнасць у дзяржаве таксама падае — у 2023 годзе яна склала 1,4 бала, тады калі ў 2014 трымалася на ўзроўні 1,6.

Каэфіцыент фертыльнасці ў Латвіі з 2014 па 2023 год. Графік: World Bank / data.worldbank.org

Украіна

У 2024 годзе, на другі год поўнамаштабнай вайны, смяротнасць ва Украіне стала ў тры разы большай, чым нараджальнасць. У гэты год у краіне з 32-мільённым насельніцтвам нарадзіліся 176 679 дзяцей. А дзесяць гадоў таму на свет з'явілася амаль у два з паловай разы больш украінцаў — 456 893.

Фертыльнасць у суседняй краіне надзвычай нізкая: менш за адзін бал у 2022 годзе і адзін — у 2023.

Каэфіцыент фертыльнасці ва Украіне з 2014 па 2023 год. Графік: World Bank / data.worldbank.org

Расія

У краіне са 146-мільённым насельніцтвам у 2024 годзе нарадзілася 1,222 мільёна чалавек. Пры гэтым цяпер у статыстыку ўваходзяць і дзеці, народжаныя на акупаваных украінскіх тэрыторыях.

У 2014 годзе ў Расіі, згодна з афіцыйнай статыстыкай, там нарадзілася 1,394 мільёна чалавек.

Фертыльнасць у Расіі супадае з глабальнымі трэндамі: 1,4 бала за 2023 год.

Каэфіцыент фертыльнасці ў Расіі з 2014 па 2023 год. Графік: World Bank / data.worldbank.org

Колькасць нараджэнняў па краінах

2014 2024 падзенне
Беларусь 118 697 58 938 на 50,3%
Расія* 1 394 860 1 222 408 на 12,4%
Украіна* 456 893 176 679 на 61,3%
Польшча 376 501 252 000 на 33,1%
Літва 30 369 18 979 на 37,5%
Латвія 21 746 12 887 на 40,7%

*тэрыторыя, кантралюемая краінай у 2014-м і ў 2024-м, адрознівалася

Каментары18

  • deck
    10.06.2025
    А ў свеце што?
  • Калькулятар
    10.06.2025
    У краіне са 146-мільённым насельніцтвам у 2024 годзе нарадзілася 1,222 мільёна чалавек./
    Адкінем з гэтай лічбы палову жанчын. 600 тысяч новых салдат у кожнам пакаленні РФ.
  • доцарствовал
    10.06.2025
    Украину могли не трогать.
    Кто, под ковровыми бомбёжками русских, будет детей заводить ?
    И даже в таком свете, в сасуце шчастця, дела самые плохие.
    А чего хотеть, ведь скотный двор лукашенко ведёт войну с молодежью, да и со всем населением Беларуси ! И конца этой войне не видно...

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

Сёння на Алімпіядзе будуць разыграныя першыя медалі. Беларускі возьмуць удзел у двух спаборніцтвах2

Што за гіялуронавая кіслата, з дапамогай якой скакуны з трампліна павялічвалі пенісы дзеля лепшых вынікаў5

Трамп падпісаў указ аб павышэнні тарыфаў для краін, якія гандлююць з Іранам1

Падчас абмену палоннымі вызвалілі былога беларускага вайскоўца Генадзя Шчэрбаня, якога Расія ўтрымлівала амаль чатыры гады3

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ4

У Расіі патануў у ванне былы намеснік міністра юстыцыі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць