Грамадства

«Удзелу ў пратэстах ужо недастаткова». Беларуска не без цяжкасцяў атрымала міжнародную абарону ў Польшчы

Польшча больш не разглядае ўдзел у пратэстах у Беларусі ў 2020 годзе як аўтаматычную падставу для прадастаўлення міжнароднай абароны. Гэта паказвае нядаўні выпадак з беларускай, якая праз гады пасля пратэстаў на радзіме падала заяву, але была вымушана даказваць, што не можа вярнуцца на радзіму.

Пра яе выпадак распавяла юрыстка Вольга Дабравольская, уладальніца прыватнай юрыдычнай практыкі Olga Dobrowolska Immigration Lawyer, кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці, піша Most.

Марыя (імя змененае) актыўна ўдзельнічала ў пратэстах і выехала з Беларусі ў Польшчу адразу пасля пачатку масавых рэпрэсій. Тут яна жыла на падставе часовага віда на жыхарства. Праз чатыры гады дзяўчына падала заяву на міжнародную абарону — і сутыкнулася з нечаканымі цяжкасцямі.

— Орган не адразу пагадзіўся нават на прадастаўленне дадатковай абароны (міжнародная абарона можа прадастаўляцца ў форме дадатковай абароны або статусу бежанца). Простага ўдзелу ў пратэстах у 2020 годзе цяпер недастаткова. Неабходна даказаць, што захоўваецца рэальная небяспека вяртання на радзіму, — распавядае Вольга Дабравольская.

Сабраць доказы аказалася рэальна. Спецыялістка распавядае, што для пацверджання пазіцыі Марыі былі выкарыстаныя матэрыялы Праваабарончага цэнтра «Вясна» — у яго справаздачах зафіксавана, што ўзровень рэпрэсій і затрыманняў у Беларусі не толькі захоўваецца, але і працягвае расці. Акрамя таго, былі прадстаўлены факты распазнання ўдзельнікаў пратэстаў па фотаздымках і відэа.

— Усё гэта сведчыць пра захаванне рызыкі пераследу. На падставе гэтых даных польскі орган пагадзіўся з довадамі нашай боку і выдаў дзяўчыне дадатковую абарону, — кажа юрыстка.

Раней — амаль аўтаматычна. Цяпер — праз праверку

Пасля 2020 года справы беларусаў у Польшчы разглядаліся ў спрошчаным парадку: рашэнні прымаліся хутка, без допытаў — было дастаткова запоўніць анкету. Аднак апошнім часам практыка змянілася.

— Цяпер Упраўленне па справах замежнікаў вяртаецца да поўнай працэдуры. Трэба абгрунтаваць і асабісты страх, і рэальнасць пагрозы. Інакш у абароне могуць адмовіць, — тлумачыць спецыялістка.

Іншымі словамі, справа пра прашэнне абароны разбіваецца на два ключавыя блокі: суб’ектыўныя абставіны — трэба ацаніць, ці сапраўды чалавек баіцца вяртання ў Беларусь, і аб’ектыўныя — тут важна пацвердзіць, што гэты страх абгрунтаваны. Напрыклад, што ў краіне сапраўды існуе пагроза пераследу, і яна датычыцца канкрэтнага заяўніка.

Чаму так адбываецца?

Гэта не звязана з тым, што нібыта скончыўся тэрмін даўнасці па «злачынствах» (удзел у пратэстах 2020 года) у Беларусі. Хутчэй, гэта адказ на злоўжыванні працэдурай.

— Шмат людзей або пасрэднікаў пачалі выкарыстоўваць працэдуру міжнароднай абароны проста як спосаб легалізацыі знаходжання ў Польшчы — нават калі аб’ектыўных падставаў не было, — тлумачыць спецыялістка.

Каб пазбегнуць такіх выпадкаў, улады пачалі больш уважліва правяраць справы. У некаторых выпадках заяўнікаў выклікаюць на дадатковы допыт — калі анкеты недастаткова або ўзнікаюць сумненні.

Што змянілася?

Паводле слоў юрысткі, апошнія паўгода справы беларусаў разглядаюцца ў «звычайным», а не спрошчаным парадку. З-за гэтага тэрміны разгляду выраслі да 7—8 месяцаў, часам падоўжваюцца да 15. Таксама становіцца ўсё больш адмоваў.

Упраўленне па справах замежнікаў таксама часцей прысвойвае статус бежанца — але толькі пры наяўнасці індывідуальнай рызыкі. Статус бежанца даецца тым, хто індывідуальна падвяргаецца рызыцы рэпрэсій: актывістам, людзям, што адкрыта выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю. Дадатковая абарона — у выпадках, калі рызыка абумоўлена агульнай палітычнай сітуацыяй у краіне.

— Статус бежанца рэгулюецца Жэнеўскай канвенцыяй «Аб правах бежанца», да якой далучыліся 149 краін. Яго галоўная падстава — наяўнасць індывідуальнага страху пераследу. Калі чалавек можа даказаць, што яму асабіста пагражае небяспека, ён атрымлівае прызнанне бежанцам. Гэты статус дае доступ да судовай сістэмы, права на працу, сацыяльную абарону, а таксама права на атрыманне Жэнеўскага праязнога дакумента.

Дадатковая абарона — мера часовая, тлумачыць Вольга Дабравольская. Яна даецца тым, хто не можа вярнуцца на радзіму з-за агульнай сітуацыі ў краіне, якая ўяўляе пагрозу жыццю або здароўю. У адрозненне ад статусу бежанца, яна не прадугледжвае індывідуальнага пераследу, а толькі адлюстроўвае наяўнасць агульнай пагрозы.

— Людзі, якія атрымалі дадатковую абарону, сутыкаюцца з абмежаваннямі пры зваротах у мясцовыя суды па пытаннях, не звязаных наўпрост з міграцыяй, напрыклад у справах аб сямейных спрэчках або апецы над дзецьмі. У такіх выпадках кампетэнтным лічыцца суд краіны паходжання, напрыклад беларускага. Гэта нярэдка становіцца сур’ёзнай праблемай, асабліва калі чалавек не можа ўзаемадзейнічаць з органамі сваёй краіны з-за пагрозы пераследу і рэпрэсій.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я наведаў самую ізаляваную краіну Еўропы». Амерыканскі блогер расказаў, як прыязджаў у Беларусь у 2020-м і 2024-м4

«Я наведаў самую ізаляваную краіну Еўропы». Амерыканскі блогер расказаў, як прыязджаў у Беларусь у 2020-м і 2024-м

Усе навіны →
Усе навіны

Мерц прыехаў у Вашынгтон і падарыў Трампу пасведчанне аб нараджэнні яго дзеда1

Пенсіянеркі ў Брэсце рашылі разабрацца з бяздомнымі катамі, бо тыя «гадзілі на кветкі»6

Тры простыя спосабы аблупіць і парэзаць манга12

У Мінску моцныя дажджы: затапіла нават гандлёвы цэнтр5

Жанчына, якая выйграла ў латарэю і ўсё спусціла, замовіла забойства мужа2

У чарзе на мяжы Польшчы з Беларуссю з'явіліся «жорыкі». Хто гэта і чаму іх не любяць?14

У Расіі цяпер могуць пераследаваць за экзамен па англійскай мове IELTS5

Чыноўнік заявіў, што моладзь хоча працаваць нармальна — «як рускія»20

Расійскія бомбы канчаткова разбурылі будынак Херсонскай адміністрацыі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я наведаў самую ізаляваную краіну Еўропы». Амерыканскі блогер расказаў, як прыязджаў у Беларусь у 2020-м і 2024-м4

«Я наведаў самую ізаляваную краіну Еўропы». Амерыканскі блогер расказаў, як прыязджаў у Беларусь у 2020-м і 2024-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць